маху, тэй і атляцеў. Разнуцца зак. Ударыцца. Разнуўся зь вербы, ажно зыікытаў.
Разкей, разкій прым. Такі, які добра зразаецца касой. Пырнік рязкей, ён хырашо косіцца, толька цьвёрдый. Мылыдая ўсякыя трыва різкая, а старыя ні так режыцца.
Разлалакацца зак. Разбалбатацца. Разлылакыліся, дык і абедыць ня йдуць. Толька сойдуцца і ўзноў рызлылакыюцца.
Разламыванне н. 1. Разломванне. Я і біз рызламывыньня віджу, што тута семя харошыга ня будзіць. 2 перан. Нясцерпны боль. Ні знаю, ач чаго ў гылаве такоя рызламывыньня, пряма ськіпаіцца.
Разлапатаць зак. неадабр. Разбалбатаць. Ты й сыма хырыша: яны скызалі пы сікрету, а ты ўсюдых рызлыпытала. Разлапатаный дзеепрым. Што ж ты ні знаўшы гаворіш: Лукерья ішчэ сюда ні пріхадзіла, а тута було ўжо рызлыпытана.
Разласкатаць зак. асудж. Разбалбатаць. Ніхай сабе кума, а я пайду скажу: іна рызлыскытала пры Аўдзяёнка, большы некыму було. Разласкатацца зак. Разбалбатацца. Ім рызлыскытацца нядоўга, завесца нада адна мінута. Пыдажджы, ішчэ паслухыіш, як Аўдотычкіна дычка рызласкочыцца.
Разлахываць, разлахывацца незак. асудж. Разводзіць балбатню. Етый січас пычанець рызлахывыць, - ніхай толька пачуіць што-небудзь. Нечыга рызлахывыцца, ны сябе пыглядзі луччы. Разлахаць зак. Разбалбатаць шырока. А я пачом знаю, хто рызлахыў пры вашу нявестку? Разлахацца зак. Разбалбатацца нястрымна. Муўчаў, муўчаў, а тады рызлахыўся, што ні ўняць. Разлаханый дзеепрым. Пры яго ня меншы рызлахына, ты ішчэ пачуіш.
Разлезлік м. Нязграбны, брыдкі чалавек. Іхный разьлезьлік нікому ні нада, ніякыя дзеўка зы яго ня пойдзіць.
Разлепятацца зак. Пачаць лепятаць. Во рызьліпіталіся твае ўнучкі. Як рызьляпечыцца, дык яе ні ўняць.
Разлескатацца зак. 1. Пачаць няспынна бразгаць. У жалезьзі малыя як рызьляскочуцца, ажно ўсё у вушах зьвініць. 2 перан. неадабр. Пачаць няспынна балбатаць. Каторыя ета рызьліскыталыся, што ўсё поля рызьлігаіцца?
Разлодарнічацца зак. Ператварыцца ў гультая. Дужа твае мальцы разлодырнічыліся, ты іх патроху зыстыўляй зьдзелыць то тоя, то другоя, ета ня дзела ні за што ні брацца.
80 👁