Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
жньня сала, худзь ба як-як дыцягнуць ды хыладнейшыга ўремя. Умалёвываць незак. Дамалёўваць, дадаваць да малюнка. Што яны тута умалёвывыюць? Умаляваць зак. Дамаляваць, дадаць да малюнка. Тута ўжо нешта було, а тады малый умулюваў сюды кыня ці сыбаку нейкыга. Умаляваный дзеепрым. Там i так ужо многа умулювана. Умаліванне н. Змяншэнне гадоў, узросту. Зроду я ні любіла умалівыньня, ну нашто йта мне гады скрывиць, сколько ёсьць, столька ŭ ладна, ета мае гады. Умалівацца незак. Лічыць сябе малым, ён усё умалівыўся, пакуля прішла павестка у армію іціць. Умаліць зак. Зменшыць гады. Ета яе матка так умаліла, усё нідаросткым шчытала. Умаліцца зак. Палічыць сябе малым. Гады неік паскручывылі, умиліліся. Умаленый дзеепрым. Ці яму праўда ішчэ столька гадоў, ці ён умаліный? Уманіванне н. Заманьванне ў памяшканне. Ня дужа яны слухыюць уманівыньня, ты пыкажы ім тазік ці кыцялок, зразу ныліцяць. Уманіваць незак. Заманьваць у памяшканне. Як рыскрічыцца ў пуні, як распырькыіцца — ета іна так курей уманівыіць. Уманівацца незак. Заманьвацца ў памяшканне. Ня хочуць ціпляты уманівыцца, знаюць, што пыдмыняіш, нічога ні дасі. Уманіць зак. Заманіць у памяшканне. Каб сюда сыбачку уманіць! Уманіцца зак. Заманіцца ў памяшканне. Чуць-чуць куры уманіліся ў пуню. Умоненый дзеепрым. Умоніных ціплят паловіш, a пы двару як ты за імі будзіш гыняцца. Умардаваць зак. Затузаць, замучыць. Дарога плыхая, бярьвеньня цяжолыя, дужа коні умурдувилі, ім каб судык двоя аддыхнуць. Умардаваный дзеепрым. Чаго ж ня будзіць конь умурдуваный, калі дарогі саўсім німа. Умарзёкыванне, умарзёпыванне, умарзёпкыванне н. 1. Замазванне, вымазванне. Ну хто ж ба ета зулюбіў такоя умарзёкывыньня. Ды чаго ж ныдаела тваё умарзёпывыньня. Глядзець нілізя. на ета умарзёпкывыньня, ты ні днаго разу чыстый ні пріхадзіў. 2. Замазаныя, вымазаныя рэчы. Тама, тама кідай умарзёкывыньня, сюда мне нічога ні нясі, тут чыста. Ты мне толька ня сунься сюда c умарзёпывыньнім сваім. Нысклыдала кучу умарзёпкывыньня, пірімуваць прьдзіцца. Умарзёкываць, умарзёпываць, умарзёпкываць незак. Замазваць, вымазваць, заквэдваць. Айт, табе што ні дай надзець, усё ты умарзёкывыіш. Hi ўмарзёпывый пінжа19 о
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паскрўчывылі, скрывйць, слўхыюць, умйліліся, умурдувйлі
0 👁
 ◀  / 337  ▶