Трахтоўка ж. Частаванне. Ім ні трахтоўка нада была, яны саўсім пру другоя думылі. A можа яны i біс трахтоўкі абойдуцца, a? Тройка ж. Трохрублёвая купюра, наогул тры рублі. У мяне во адна тройка асталыся, болыйы нічога німа. Калі ні хваціць, піріхвачу у каго-небудзь тройку. Памяти. троечка. Я віджу, што табе б січас троічкі дужадужа нада. Тропнуць зак. Рэзка торгнуць нагой i ўдарыць (пра каня). Блізка ні хадзі, ня верь дужа, ціхій, ціхій конь, а як трёпніць, тады будзіць. Трубіла звыч. м. 1. Чалавек з гучным голасам. Чую трубілу, яго айдзе хочыш па голысу пызнаіш. 2. Абжора. Во трубіла, піряд ім хуць чугунок стаў, усё увамнець. Трубленне н. Дудзенне ў трубу. Во ныдаелі с трубленьнім, адбяру ету трубу i закіну, каб ні дурілі гылаву. Трубнуць зак. Коратка, адрывіста пратрубіць. Я ляжу ціхінька, нічога ня думыю, а ён пыдыйшоў, як трубнець над вухым. Трудаздольный прым. Працаздольны. У іх уся сім'я трудаздольныя, усе зырыбатывыюць. У нас саўсім мала людзей астаецца у дзяреўні трудаздольных. Трудзяга м. i ж. Працаўнік. Такей трудзяга Сямён, жонка за ім красуіцца. Длі сябе трудзяга, а каб чаго лішніга зьдзелыць — не. А што, разьві іна меншыя трудзяга? Трунянне н. асудж. Лодарнічанне. Мой дужа ні любіў еткыга труняньня, усё бурчэў: як етый гультай жыць будзіць. Трупаціць незак. жарт. Есці. Як ёядуць удваіх трупаціць яны адзін пірід адным ныпірягонкі, нівісь сколько увамнуць. Трусінь выкл. Выгук для адганяння трусоў. Трусінь пат печ, скачыця вы пы хаці! Труска ж. Дробязь, трэска. Ніхай ужо хуць ікая труска будзіць. Трускі выкідывыць ні нада, сыгрябі у карзінку, спалюцца ў печы. Памянш. трусачка. Што ж ён дыжываіцца, што дайжа трусычкі у хаці ні астаецца. Цяперя ны жарок можна i трусычык уссипыць. Трусянёнак, трусянок м. Трусяня. Трусянёнка злавіў i бегыіць зь ім, замучыіць. Трёх трусянёнкыў аддаў Колю, ніхай гадуіць сабе. Нашто табе етый трусянок, пусьці. Памянш. трусянёначак. Па-мойму, ета адзін трусянёнычык пыказывыіцца пыт палом. Трусяняты мн. Раншы
Дадатковыя словы
сімя, трўска, трўскі, трўсычкі, трўсычык, трўсінь, увамнўць, уссйпыць
0 👁