Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Нашалудзіць, нашалудзіцца зак. Навычвараць. Пьс днаму яны нічога, хлопцы як хлопцы, а як сыбяруцца кучыю, нушулудзяць. Учора ён уволю нушулудзіўся, во каб ён сянъня сам ны сябе паглядзеў збоку. Нашамацецца зак. Нашоргацца. Ну й нышымацелыся сянъня мыш зы дзіванчыкым, дужа я жалела, што кошку выкінула за дзьвері. Нашарахоніцца зак. Навычвараць (дзейсна, з шумам). Пріехылі Кындрацёнкывы хлопцы, яны тута кучыю цяперя нышырахонюцца. Нашарахываць незак. Націраць. Так ужо ня стоіць нышырахывыць, што красна дзелыіцца. Нашарахывацца незак. Націрацца. Меншы нышырихывыйся, нашто так многа. Нашарахаць зак. Нацерці, замазаць. Нышырахыў рукавы, сталі грязныя, пряма нікчомныя. Нашарахацца зак. Нацерціся, замазацца. Плічамі ў нейкыю пыль нышырахыўся, ажно пыбялелі. Нашараханый дзеепрым. Якоя ў цябе плячо нышырахыныя, пряма ды крыві аб нешта цірнуўся крепка. Нашарудзіць зак. Падбухторыць. Пашоў, нушурудзіў іх, большыя i ляціць сварщца: як ета так, што з намі ніхто ні шчытаіцца. Нашарудзіцца зак. Павычвараць. Hy, думыў, што чышчы яго нікога на сьвеці німа, тута нушурудзіўся — жыва ўнялі. Нашарыцца зак. Нашукацца. Сколька ён усюдых нышаріўся, думыўу што найдзіць грошы, а я далёка схувила, ні дыбярецца. Нашкаруднічаць, нашкаруднічацца, нашкарыднічаць, нашкарыднічацца зак. Навычвараць. Зь дзіцямі i ён нышкарюднічыіць, а нарьвецца на ўзрослых, дык будзіць сядзець ніжы травы, цішы воды. Ніхай ба цябе бацька увідзіў, во тады б ты нышкарюднічыўся,— зразу забыў ба пры свае дуры. Не, многа ты ні нышкарідні~ чыіш, цябе мігым унімуць. Ён троху сілу чуствывыў тоя ўремя, дык уго сколька нышк&ріднічыўся. Нашкумарджываць незак. Тузаць доўга. A ні нада ўжо яго так нушкум&рджывыць, ён i так чуць ні пличыць. Нашкумардзіць зак. 1. Нарваць. Кучу тріпя пушку мардзіў за дзінь, во чым ён зынімаўся. 2. Натузаць. Ён хлапчына ціхій, а яны бысяччо-бысяччо, нушкумардзілі етыга мальца. Нашкумардзіцца зак. Натузацца. Пень ня дужа ŭ тоўстый, ну ўсё кареньня ўніз, a кыпаць цяжола, кругом кусты, мы зь ім крепка нушкумар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйла, кўчыю, нышырйхывыйся, плй, сыбярўцца, цірнўўся, чўствывыў
1 👁
 ◀  / 305  ▶