тут нытваріў! Мазголенніца ж. Што, мазголіньніца, хвуртучок узноў мыць нада?
Мазголіць незак. Квэцаць, пэцкаць, мазаць. Цэлый дзень сяньня мазголіла сьцены, троху пызымазывыла пазы, шчэліны. Мазголіцца незак. Квэцацца, пэцкацца, мазацца. Зыбярі місычку, яны будуць ду пуўдня мазголіцца, ня столька зьядуць, сколька рыскваклюць.
Мазіла н. 1. Мазь, раствор для замазвання. Вун твой чыряпок з мазілым за ступыю стаіць. 2. Квач, пэндзаль. Вазьмі-ка мазіла ды другей раз прайдзі пы сьцяне зьверьху.
Мазілка 1 ж. Квач, пэндзаль. Січас ні пыбягіш купляць, зьдзелый якую мазілку, нукруці тряпку ны канец і ладна будзіць. 2 м. і ж. Няўмека. Не, ня сьпец ты, мазілка, во глядзі, як я пыддам, ніхай бегыюць зы мячыкым.
Мазкатанне н., мазкатня ж. Грукат, стук. Так ныдаела тваё мызкытаньня, ажно ў гылаве тряшчыць ац стукыту. Я іх січас пырызгыняю зь іх мысьцяреньнім, ета ж нада такую мызкатню пыдняць.
Мазкатаннік, мазкатун м. Той, хто грукае, стукае. Крепка ўзяліся мызкытаньнікі, мысьціряць нешта, кылі пальцы ні пыдбіваюць. Што тут наш мызкатун клепіць, пальцы ішчэ ні пыббіваў, цэлы? Мазкатанніца ж. Ну ніхай мальцы з мылатком, дык і йна мызкытаньніца нешта стукыіць, дзелыіць.
Мазкі мн. груб. 1. Мазгі. Ні варюць у цябе мазкі, чылавек, нісколька. 2 перан. Галава. Нашто ў цябе мазкі ны плічах, кылі ты нічога думыць ня хочыш.
Мазком, мазочкам прысл. Злёгку пацягваючы венікам (парыць у лазні). Ён дужа ня сьцёбыіцца, ня любіць, усё мазком, мазком. Ты яго крепка ні парь, мазочкым трошку венікым пыгладзь, ато рысьпішчыцца.
Маканне н. Мачанне. Як ты посьлі мыканьня, аблізывыісься, хырашы бліны с салым?
Маканнік м. Той, хто мачае. Мае мыканьнікі жыва спруўляюцца, чугунок бульбы атварю, скыўраду сала пыстаўлю — у мінуту пыдмятуць. Маканніца ж. Нешта мыканьніца твыя губы надула, ня хочыць бліноў сы сьмітаныю.
Макануць зак. Макнуць. Мыкані во пару разоў, на дне трошку сьмітаны асталыся, а большы німа.
Макдзіліён м. жарт. Велізарны лік. Ну як жа, Гы-
87 👁