Старонка 6
◀ / 305 ▶
М Магілёвец м. Жыхар Магілёва, а таксама чалавек, які быў у Магілёве. Я думыю, ці ні пад'едуць сяньня твае мугулёўцы? Мыгілёвіц Анькін ужо зыявіўся. Магілёўка ж. Як мугулёўкыю стала, нырядзілыся, што ні пызнаць, падумыіш: хуць што дык паньськыя дычка. Маёвік м. гумар. Гуляка. Мае маёвікі некуды ріпірцяцца, ці ні ў Мазылыўшчыну кытануць. Памянш. маёвічак. Маёвічкым нашым сяньня ні ды барон: гульня, ат абедыў ріпірцяцца. Мажарына ж. зніж. Мажары. Худзь ба зьляпыў якую-небудзь мыжаріну, скарей ба падвезьць було што. Памянш. мажарынка. Лі Кузьмы стаіць мыжарінка, можна запрежч, толька іна ня дужа крепкыя, нілізя многа класьць. Мазанне н. перан. Лёгкае паранне ў лазні. Што йта зы паріньня — мазыньня, ты хырашэнька сьцібані, ды ўськінь, каб дух быў. Мазаць незак. перан. Злёгку парыць у лазні. Любіць, каб яго мазылі, тады ляжыць ны палку і сьмяецца: ні гыряча. Мазануць зак. Злёгку папарыць. Венікым ны палку мызануў яго пару разоў,— пішчыць, круціцца, ня хочыць паріцца. Ударыць. Мызануць і зьнясеш, яны с табою доўга ні пачыкыюцца. Мазголенне, мазгольства н. Квэцанне, пэцканне, мазанне. Ажно глядзець ня хочыцца ны ваша мазголіньня, разьві ета работа. Кінь ты мазгольства, ці так пряснушкі замешыюць, у цябе бліны палучуцца. Мазголеннік м., мазголя м. і ж. Той, хто квэцае, пэцкае, мажа. Ты зірні-ка на етыга мазголіньніка, што ён тваріць: бярець зь місычкі і мажыць тубурецік. Якей жа ты мазголя нікуратный, пыглядзі ны свае полы. А ну цябе, мазголя, атыйдзі ты адзь дзежкі, я сыма зьдзелыю. Памянш. мазголька. Прібярі-ка ты ету мазгольку ат куліша, іна ўжо усё чыста вымызыла. Павеліч. мазголішча. А мазголішча ж ты нісусьветныя, а што ж ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 305 ▶