Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Петушэнне я. Задавание, вычваранне. Я ні раз відзіла яго пітушэньня. Пітушэньня столъка, што й меры німа. Пеўнасць ж. Надзейнасць, пэўнасць. Ікая ж будзіць пеўнысьць, кылі ў яго сем пятніц ны нядзелі, сам ні знаіць, што гываріць i абішчаць. Пеўне прысл. Канкрэтна. Цяперь яны нічога ні скажу ць пеўня. Што я дапытывыцца буду, кылі пеўня ён сам ні знаіць. Пеўный прым. Надзейны, пэўны. Ныпряёнык— чылавек пеўный, ён ні пыдвядзець. Пеўныга яны мне нічога ні скызалі. Пеха, пехам, пехака, пехаком, пешака, пешаком, пешачка, пешачком прысл. Пехатой, пешкі. Нам ац самых Чавус прішлося nexa дыбірацца, хваціла. Ты пехым скарей пасьпеіш, чым яны на етый кабылі. Папёрлі піхыки пряма па полю, ні глядзелі ны дарогу. Няўжэлі ж npiдзіцца піхаком тупыць, туды ж, верна, вёрст дзьвінаццыцъ. Выпрывіліся пішыка, ці іх пыдвязець ікая машына, ці не. Дасца вам, есьлі прідзіцца ўсю дарогу пішаком іціць. А я пішычка ні пыбаюся, як-небудзь датопыю. Ці ні сыбіраісься ты пішачком выпрывіцца ў тоя Чарнілыва? Пікам прысл. 3 коптурам, вышэй краёў. Бульба як калі, калі як зародзіць, пяць кустоў вырыіш — пікым карзіна. Піленнік м. Пільшчык. Нешта нашы піленьнікі ня йдуць заўтрікыць, зыработыліся. Піленніца ж. Вазьміціка вы пыдмяніця етых піленьніц, яны зымаріліся як мокрыя мышьи Пільнуць зак. 1. Папілаваць (крыху). Дужа яны многа пільнулі: трі калодычкі атрезылі. 2 пёран. Лупянуць, аперазаць. Як пільну ремнім, ты на месьці зразу саўесься, я табе дам балывыньня. Пінжак м. Пінжак. Памянш. пінжачок. Kyniy ні касьцюм цыліком, a адзін пінжачок. Памянш.-зневаж. пінжачышка, пінжачэнка, пінжачэначка. Адно нызванія, што пінжачышка, на ём рубца жывога німа. Разьві ета чылавек,— з гультаёй гультай, пыглядзі ты, у яком ён пінжачэнкі ходзіць, а можна ж i заробіць, i справіць, як усе людзі. Пінжачэнычка-старёнуш i штаны аптрёпыныя — жаніх явіўся, садзіця за стол. Павеліч. пінжачышча. Пінжачышча пы калені i рукавы чуць ні ды зямлі, вас троя сюда нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пільнўлі, тўпыць
1 👁
 ◀  / 305  ▶