Мурыжыцца незак. Валтузіцца, цярпець пакуты, непрыемнасці. Месіцы два ён мурыжыўся, а тады кінуў ды пашоў, ікая мне, гаворіць, польза вазіцца зь імі.
Мусарына ж. Адно каліва смецця. То там, то там выляюцца мусыріны пы хаці.
Мутарыць незак. Прыносіць непакой, прыкрасць. Я ж віджу, што цябе нешта мутыріць, ні сядзіцца за кніжкыю, відна, згываріліся бежч куды-то.
Мутня ж. Сумніцельныя дзеянні. Тая мутня пычылася ня ўчора, Кузьмянкі даўно круцілі. Ага, даб'есься ты толку ў етый мутне, верцюць у любэй бок, як самі хочуць.
Мучына ж. зніж. Мука наогул. Ікая мучына была, дык расходывыла, ціплятым у бульбу падмешывыла. Пыслала змалоць мяшочык, ну як жа біз мучыны ў дваре. Памянш. мучынка. Усё пыдгрібла і пыдміла, мучынкі нійдзе ні асталыся, нада везьць на мельніцу.
Мушкарджанне н. Муштраванне. Ня выцірьпіў цёшчыныга мушкарджыньня, зьбег.
Мушкардзіць незак. Муштраваць. Што ты ўсё свайго старога мушкардзіш, ён і так у цябе пы адной масьнічыні ходзіць.
Муштраўня н. Муштроўка. Якей ён быў раншы, такей і посьлі твае муштраўні астаўся, ня дужа ты яму што зьдзелыіш.
Мушына, мухіна ж. Адна муха. У мяне ў хаці за ўсё лета можа адна ікая мушына пыявіцца, я ім ні даю рызвадзіцца. У мяне мухіны ў хаці ні було, кляёнку вадою мытну, і чысьцінька, сьвежынька. Памянш. мушынка. Ты глядзі, каб ні мушынкі ні рызвадзілыся, ета дужа гадысьць.
Мшоный дзеепрым. Пракладзены імхом. У пуні зьдзелыў яшчэ мшоныю пуньку, наверьх усяго ныклаў, як столь пулучылыся, курям цёпла у самыя марозы.
Мшэнне н. Пракладванне імхом. Ну што ты, сьмяесься? — хто йта калі хату біз усякыга мшэньня ставіў.
Мыленне н. 1. Намыльванне. У яго як пычынаіцца мыліньня, дык на цэлый час, доўга будзіць пылыскацца. 2 перан. Нерашучасць, сорам. Ці ўжо гыварі, ці нічога ні гыварі, некылі мне ны тваё мыліньня любувацца.
Мымра м. і ж. Надзьмутая, неразгаворлівая асоба. Ні чылавек, а мымря, усё надутый ходзіць. Во табе й мымря, такога хлыпца атхваціла, ці ета хто ждаў.
86 👁