на, мурзалеішча, такей лабрэт, а вымыцца ня можыць.
Мурзапон м. Мурза. Ого, сколька ў етыга мурзапона злосьці, цацку малыя ўзялі, дык біцца гатоў. Памянш. мурзапончык, мурзапонік. Ета ўсе твае такея мурзапончыкі? Мурзапонік ты малінькій, мыцца нада кажный дзень. Павеліч. мурзапонішча. Ну, такога мурзапонішчу няскора ў пырядык прівядзеш.
Мурзапоненне, мурзанне н. Мурзатасць. Ны тваё мурзапоніньня ажно глядзець праціўна, усё дно як малінькій дзіцёнычык. Нада зразу пріўчаць, каб акуратнінька елі, мурзыньня я дужа ні люблю.
Мурзапоніцца, мурзаціцца незак. Мурзацца. Ніхай ядуць, толька ніхай ні мурзапонюцца, ато іх атмуваць ні спруўляісься. Ядуць і мурзацюцца, а што ж ты зь імі зьдзелыіш, ложку ў рот, а другую на грудкі выльлюць, пакуль наўчуцца. Мурзачаный дзеепрым. Ходзіш мурзачыный, вазьмі мыла ды атмыйся.
Мурзач м. Мурза. Такога мурзыча, як ты, каб і шукаў, дык ныўряд, ці скора найдзіш. Пулюбуйціся, якей мурзач явіўся сюда.
Мурзачы мн. груб. Твар. Ты сьпірва свае мурзачы ад грязі атмый, а тады пувучаць будзіш, дужа ты любіш усім указывыць.
Мурлач, мурлан м. Паўнатвары чалавек. Мурлач Андрюшчыхін рысхаджыіцца, ці ня быў у кумоў у гысьцях. Мне ваш мурлан ня дужа аньціресін, ён ужо ці ні два разы жаніўся, можыця і трецьцію нявесту йскаць. Мурлаччо н. зб. Тама знаіш, якоя мурлаччо сядзіць, ня дужа пацступісься.
Мурло м. груб. Чалавек з поўным тварам. Гатоўся, січас тэй мурло прівылакецца, угышчайця яго — пріяціль такей-то найшоўся. Узмацн. мурліна, мурлаціна. Глядзі, ён цябе паслухыіць, ня дужа на етым мурліні пад'едзіш. Відзілі мы Проськіныга мурлаціну: плечы во, сажнім ні схваціш. Павеліч. мурлішча, мурлацішча. Мурлішча іхный пріехыў, дык ні знаюць, як яму дыгадзіць. Ты ня відзіла, якей там мурлацішча ходзіць — як кыбан, толька пыхціць.
Мурлычанне н. Мурлыканне. А я слухыю, якоя ета тутыцька мурлычыньня, катоў, кажыцца, ні було.
Мурлычыць незак. Мурлыкаць. Ён сьпіць, і кошка кылы яго мурлычыць. Сядзеў ны ґанкых, нешта мурлычыў сабе над нос.
79 👁