Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Паруга ж. Здзек. Нашто мне такей мужык, каб паругу ат яго цярьпець. Аддалі яе ў Пірядніна ны паругу. Парудзянець, парудзянецца зак. Зрабіцца рудым ад гразі. Ны табе, работнік, адзёжа пурудзянела, мыцца нада. Жніво, гырячка, пурудзянелыся усё, нада шчолык прупускаць. Парудзянелый дзеепрым. Такую пурудзянелыю рубашку як i атмыць, ні знаю. Парудзяніць зак. 1. Зрабіць рудым ад гразі. Рубашкі пурудзяніў, калі мне мыць іх. 2. Зрабіцца рудым ад гразі. Во куча тряхольля ляжыць, пурудзяніла, ніяк ні сыбяруся зымачыць. Парудзяніцца зак. Зрабіцца рудым ад гразі. Калі яшчэ пурудзянюцца кыўнярі, сам ацьцірай. Парудзяненый дзеепрым. Ну што ж ты зьдзелыіш, нада i пурудзяніныя атмуваць. Парухаць зак. 1. Парохкаць. Пацьсьвінычык парюхыў, a тады успакоіўся, лёг. 2 перан. груб. Пабурчаць злосна. Я знаю, яму ні пыныравіцца, парюхыіць. Парываць зак. Пакапаць пэўны час. Каб вы ўдзьвюх пырывалі суботу i скрысеньня, пырядышныга бульбы пыдыгпалі б. Парыгаць зак. перан. Парыдаць. Ты парыгыў, ды мала, ні ўспакоісься — яшчэ палучыш. Парыпаць зак. перан. Няўмела паіграць на гармошку. Вам абы хто-небудзь паріпыў, вы ныскачыціся. Ён такей i гырманіст, ну трошку паріпыіць. Пасаблянне н. Дапамога. Якоя ні пысыбляньня, а трошку паднёс, каб ні памог, яшчэ большы б зымаріліся. Пасабляннік м. Памочнік. Пысыбляньнікі мае бігаць, ніхай трошку пыгрябуць, пірібіранкі паносюць. Памянш. пасабляннічак. Вот табе зразу два пысыбляньнічкі. Пасаблянніца ж. Зь мяне абычайныя пысыбляньніца, большы ны мяжэ буду сядзець, чым матычыць. Пасадніць, пасадніцца зак. Пашчымець, папячы. Больна ударіўся, пысидніла плячо крепка. Цірнуўся, кожу сыдраў, цяперь пысаднііцца. Пасайстрываць, пасайстрыць зак. Пасцерці вастрэннем. Жалы пысайстрівыў, a дальшы пашло мякка i peзыць ня будзіць. Ты глядзі, саўсім ні пысайстрі лёзы, чым тады пустругаіш што. Пасайстрывацца, пасайстрыцца зак. Пасцерціся вастрэннем. Айт, сколько мы йстрілі етыя лупаткі, яны пысиистрівыліся, нада купляць новыя. Пысайстрыіся стамескі, іх толька выкінуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палўчыш, парўгу, пыгрябўць, пысйдніла, пысййстрівыліся, сыбярўся
1 👁
 ◀  / 305  ▶