Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
мушкарюць, духі вымытыюць, троху пызнаіш, як на сьвеці жыць. А й ладна було б, каб яго хто пумушкардзіў, ніхай ба знаў, як кусок хлеба дыстаецца. Памушкарыцца, памушкардзіцца зак. Памучыцца ў бесперапыннай тузаніне. Hi так ужо ты пумушкардзіўся, як гаворіш. Ету нядзелю яны крепка пумушкирдзіліся. Памыкаць, памычыць зак. Счасаць на грэбені i скруціць у мычкі (пра лёй). Нада, каб ты увесь етый лён памыкыла. Я ужо скора памычу, тута пара жменік астилыся. Памыкацца, памычыцца зак. Счасацца на грэбені i скруціцца ў мычкі (пра лён). Як-небудзь i етый лён памыкыіцца. Пыдажджы трошку, памычуцца табе мычкі. Памыканый, памычаный дзеепрым. Раз лён памыкын, ты цяперя свабодзін. У мяне ўсё памычына, i я цябе ждаць ня буду. Памымрыцца зак. іран. Падзьмуцца. Ну памымріся яшчэ трошку, дужа ты рызабіджыный сяньня. Памырчэць зак. Пабурчэць, памурлыкаць, памарматаць. Путуўхаў яго ў бок, ён пымырчэў i ўзноў сьпіць, паспробуй дубудзіся. Памыць зак. перан. Пахаваць. Еткыга хлыпца памыць — ета серцу рызырвацца нада, яно ўсё у маткі, наверна, шчарнела. Памэнчыць зак. Павалаводзіць. Сы ўсякыю мелыччу пакуля памэнчуць, тады толька зьдзелыюць. Памэнчыцца зак. Паваждацца, павалаводзіцца. Пакуля ты зь імі памэнчысься, дык мы пасьпеім г дзядзьку схадзіць. Памягнуць зак. Пасмагнуць. Вазьм'щя, абізацільна вады с сабою вазьміця, ны такой жаре пымягніця, хуць будзіць у році прымачыць. Памяжджуліць зак. Падавіць, парасціскаць. Ня npi ўсяго ў адну карзіну, булкі пымяжджуліш, што ў рукі ня возьміш. Памяжджуліцца зак. Падавіцца, парасціскацда. Усё ў цябе тут пымяжджулілыся, ні рызьбяреш, што айдзе. Памяжджуленый дзеепрым. Пымяжджуліныя кускі укінь у шайку, есьць іх ніхто ня будзіць, a пырысяты зьядуць. Памякаць зак. Паваліць (неаднаразова). Больший яго пымякыіць, а ён рягочыць, здаровінькій мальчык, любіць, каб зь ім гулялі. Памяло м. i ж. перан. груб. Бесталковы чалавек, дурань. Што ты c пымялом будзіш гываріць, ён як вецір: січас адно гаворіць, a цірізь мінуту другоя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вазьмщя, зьядўць, пумушкйрдзіліся, пымяжджўлілыся, пымяжджўліныя, пымяжджўліш, тйлыся
1 👁
 ◀  / 305  ▶