Старонка 18
◀ / 305 ▶
шынка ў лампі спорцілыся, круціш, круціш, кнот ні туды ні нызад ня йдзець. Машэнстваваць незак. Займацца машэнствам. Ні нада машэнствывыць, дык і людзі ня будуць клясьць. Меншанне, мененне н. Змяншэнне, памяншэнне. Я табе нічога ні гываріў пра меншыньня, што ты прідумывыіш. Я тута ня віджу меніньня, у етый бочычкі було ні дасыпына на чэцьвірць жыта і січас столька ні хвытаіць. Меншаный, мененый дзеепрым. Зменшаны, паменшаны. Меншыный пінжачок. Я прасіла, каб ён укруціў лампу, а прышынаюся — і агонь ня менін, і ён сьпіць ныц сталом. Мераннік, меральшчык, мершчык м. Той, хто мерае. Сам ба ўзяў шыгала ды памеріў, ато етыя меріньнікі намеріюць табе, яны шчытаюць і гаворюць. Заўтря будуць хадзіць мерільшчыкі, піріміряць. Дужа далёка твае мершчыкі, у Полькі ны ґанкых курюць. Меранніца, меральшчыца, мершчыца ж. Ну пуўгіктарі намеріла дваццыць сотык, во ікая зь яе меріньніца. Ішчэ памножыць хырашо ня ўмеіць, а ўжо мерільшчыца бярецца. Адна мершчыца прістала ўжо, зымарілыся, аддыхаць села. Мератый дзеепрым. Мераны. Мерітыя бірнушкі адзьдзельна склыдай. Мерітыя я зыпішу табе, а астатнія ураньні замерію. Мерзляццё 1 н. Змерзлыя рэчы, прадметы. Ты хуць сьнег трошку аббі с курчыг, нынясеш мірзьліцьця ў хату, аттаець і пыдз загнетым лужа стаіць усігда. 2 м. і ж. Асоба, якая мерзне, баіцца холаду. К старысьці мірзьляцьцё станіш, сколька ні ныпрятыісься, усё табе халодна. Меркаваный дзеепрым. Размеркаваны. Зь етыга боку мірькуваныя участкі, а туды заўтря пойдуць глядзець. Ячмень дывалі ну трудадні, а пышаніца ішчэ ні мірькувана. Метляваць незак. Абкідваць ніткамі. Мітлюваць хырашо іна ішчэ ня можыць, ну трошку пыправіць. Метлявацца незак. Абкідвацца ніткамі. Ні хвытайся, дык яно і мітлювацца будзіць луччы, раўней палучыцца. Метный прым. Прыметны, адметны. Наша карова дужа метныя, ні ш чыёю ня спутыіш. Памянш. метненькій. Метнінькія мяшочыкі, я іх айдзе хочыш пызнаю. Мехам, мяшком прысл. Поўнасцю (знімацца, ві-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶