дзіў, только муўчыка пыстыяў трошку, ня ўмешывыўся. Ён усігда муўчаком, яго голыс дайжа редка калі пачуіш.
Маўчанка ж. Праднамеранае маўчанне. Ні спасець яго муўчанка, бацька зыставіць пра ўсё рыскызаць, — ета ж нада дупусьціць такоя балыўства!
Маханнік м. Той, хто кідае, шпурляе, размахвае. Етыя мыханьнікі дудурачуцца, што ў вакно каторый пупадзець палкыю. Памянш. маханнічак. Ох ты, мыханьнічык, пыціряіш ключ і ні найдзіш. Маханніца ж. Сь цябе ўжо мыханьніца, палка ня ў тэй бок ляціць, куды нада.
Махініна ж. Вялікая рэч, пабудова. Такую махініну разьвёў, душ ны пітнаццыць, у такой хаці сьмела дзьве сям'і памесьцюцца. Павеліч. махінішча. Глянула на тэя пастройкі: ай-я-яй, махінішчы, пуўраёна скоту можна пыставіць.
Махлаватый прым. неадабр. Бяздумны, ветраны. Мухлуватый ты чылавек, разьві ж ба хто прідумыў, пірідзіржаўшы зіму, прыдываць карову. Памянш. махлаваценькій. Ён нічога жаніх, мухлувацінькій трошку, што ж ты зьдзелыіш.
Махнацік м. Махнатая жывёла, птушка. Якей жа ў цябе красівый сыбачка — мыхнацік, во каб мне такога пупасьць айдзе, я ўзяў ба. Махнатка ж. Завёў нейкыю новыю пароду курей — мыхнатык. Памянш. махнатачка. Мыхнатычка кошычка, дужа красівінькыя, нам ба такую.
Мацярэнне н. Лаянка, мацюканне. Не, яго нада атаўчыць ат етыга мацяреньня, што йта зы рызгавор: усё мыціріком і мыціріком.
Мачоный прым. Мочаны, размочаны. Мачоныя каноплі пат крышу ставюць, яны вымірзнуць, высыхнуць. Мачоныя яблыкі редка калі ўдаюцца смашнымі.
Машараванне н. Бесцырымоннае распараджэнне, гаспадаранне. Я дам яму спакой зь яго мушуруваньнім, хызяін такей-то найшоўся.
Машкарэзь ж. Машкара, заядзь. Мышкарезь як нываліцца на скот, спасу німа, хуць ні гыняй у кусты.
Машынка ж. Памянш. ад машына. Во табе й Напреіхін зяць: ны машынкі рызыіжджаіць. Металічная частка лямпы, у якой умацоўваецца кнот. Нешта ма-
84 👁