масьліць большы некуды. Масліцца незак. перан. 1. Вазіцца, песціцца. Калі ты пірістаніш зь ім масьліцца? 2. Даводзіць да дасканаласці. Сколька б ты зь естыю карзінкыю масьліўся яшчэ? Маслянуць зак. Памазаць. Печ у мяне няплоха пыбялілыся, нада було і сьценку кыла посыду мысьлянуць. Маслянуцца зак. Памазацца, замазацца. Як будзіш бяліць тую хату, і тут мысьлянецца. Лі нейкыга жыру ты мысьлянуўся. Маслянутый дзеепрым. Куртычка твыя мысьлянута айдзе-то кылы машыны.
Масоленне н. Важданіна з тлустым, масленым. Пыдзікуйсь ты ны яго масоліньня, ны каго ета ён паходж стаў.
Масоля м. і ж. Той, хто важдаецца з тлустым, масленым. Такей ты нікуратный масоля, што пряма ні знаю, што с табою дзелыць. Уся замурзыныя масоля, на лбу і то сала блішчыць. Памянш. масолька, масолічка. Сядзіць масолька с косткыю, увесь замурзыўся. Што табе яшчэ даць, масолічка мыя?
Мастачаный дзеепрым. Роблены выключна, надзвычайна. Канешня, ета Пынаськыю мыстачына, худзь ба ні хацеў, дык пызнаіш.
Масціць незак. перан. Даваць у масць (пры гульні ў карты). Ты мне кажын раз мосьціш, як пойдзіш, так і ў масьць. Масціцца незак. 1. Рабіцца (пра падлогу, насціл з дошак). Ня дужа нешта ў цябе мосьціцца. 2 перан. Давацца ў масць (пры гульні ў карты). Як жа ня будзіць масьціцца, калі ў мяне ўсякія масьці поўна, ды адны малодкі.
Масцярыха ж. звыч. іран. Жанчына-майстар. Ізыкамі яны харошыя мысьцяріхі, усё пірядзелыюць, только як возьмуцца за што, дык рукі ні туды служуць.
Масцярэнне н. Майстраванне. Такоя мысьцяреньня мне саўсім ні ныравіцца, па мне, кылі дзелыць, дык каб усё було пыдыгнана як яечка.
Маталыга, масталыга м. Хітрэц, круцель, падманшчык. Як ты паверіла таму мыталыгу, сколька ён дзевык пыдмыняў: прідуць, гарелку вып'юць, а нызаўтріга сьмяюцца. Ты бірягіся етых мысталыг, яны што хочыш утворюць. Узмацн. маталыжына, масталыжына. Сьвет такога мыталыжыны ня відзіў, усё скруціць. Ты думыіш, хто ета сытваріў, — Іваныў мысталыжына, бізь яго дзела ні абыйшлося. Павеліч. маталыжышча, масталы
81 👁