мыркатуху слухый, іна табе ныгаворіць. Памянш. маркатушка. Нясі-ка, нясі сваю мыркатушку, пакажы.
Мармыль м., мармылька м. і ж. Чалавек з невыразным вымаўленнем. Мырмыля узіла сабе, турлычыць нешта, ні рызыбраць што. Скажы-ка ты мармыльку сваймў, ніхай уніміцца дзяцей дражніць. Прівёў сабе якуюто мармыльку,— хызяйка ў хаці. Памянш. мармылёк, мармылёчак. Ужо пяць гадоў, а ён мырмылёк нейкій, нізашта ні рызьбяреш гаворкі. Што ты турлычыш, мырмылёчык малінькій? Узмацн. мармыліна. Яго і так ня дужа рызьбяреш, а ўжо як надмецца мармыліна, нешта буркніць і пашоў. Павеліч. мармылішча. З мармылішчым пыгыварі папробуй.
Марудства н. Маруднасць. Я ні ў якім дзелі марудства ні люблю, кылі ўзяўся — дзелый, а ня хочыш, дык ні бяріся саўсім.
Маруськанне н. Падзыванне каровы словамі «марусь-марусь». Прінясі ськібычку хлеба, іна і біз маруськыньня будзіць к рукам бежч.
Маруськаць незак. Падзываць карову словамі «марусь-марусь». Сколька ні маруськый, іна ў клевір кытанець, пастылыя карова.
Масленка ж. 1. Масленіца. Па-мойму, Цімох ны масьлінку зыхадзіў к нам, большы мы яго ня відзілі. 2 перан. Прывольнае жыццё. Скора табе масьлінка кончыцца, зыпрягесься ў работу. Ня ўсё кату масьлінка, будзіць і вялікій пост.
Масленне н. 1. Намазванне, паліванне маслам, смятанай, тлушчам. Якоя ж ета масьліньня — ложка сьмітаны на міску бліноў. 2 перан. Пялегаванне, песты. Масьліньнім толька балыіш дзіцёнка, ніхай пысядзіць сам, а ты яго з рук ні спускаіш. 3 перан. Давядзенне да дасканаласці. Ня столька тае работы, сколька масьліньня зь етым грыбяльнішчым.
Масленнік м. Той, хто масліць. Во ета масьліньнік, сала наліў большы чым ладык у міскі, як ты есьць будзіш. Масленніца ж. Ты ўжо скарей кыпашыся, масьліньніца, уремя ня церьпіць.
Масліць незак. перан. 1. Пялегаваць, песціць. Пряма ні знаюць, як етыга дзіцёнка масьліць, бегыюць кругом яго: унучычык, унучычык, — аж трясуцца. 2. Даводзіць да дасканаласці. Ён ужо такей: кылі возьміцца зы граблі, кажный клечык масьліць, масьліць дый
84 👁