свайму. вылуплястыму, што ніхай толька ні прінясець вожычык, будзіць харош. Памянш. вылуплясценькій. Прііжджала зь дзіцямі, нібалыйэя такея, вылуплясьцінькія бегылі тута пулу Кузьмы. Вылупляць, вылупліваць незак. груб. Шырока pacкрываць (пра вочы). Ішла i ўсё вылупляла бельмы ны наш гароччык. Будзіш вылуплівыць вочы—кыня ў кынаву угоніш, тады пуўдня буйтуйся, выцягывый. Вымазговываць незак. гумар. Прыдумваць. -Доўга ж ты вымазговывыіш, на ком луччы жаніцца, нічога, найдзіш пятлю на шыю. Вымазгаваць зак. Прыдумаць. Hy што вы цяперя вымызгыіця, атлеты мае? Глядзі-ка ты, вымызгывыў, на ком жаніцца, учора к Аўсяёўні у сваты езьдзіў. Вымазгавацца зак. Прыдумацца. Што ў вас вымызгывылыся нашчот паездкі? Вымакыванне н. Выбіранне маканием. Посьлі вымикывыньня вады німа, а так усё сыра, нада, каб пацсохла, складывьщь паку ль сюда нічога ні нада. , Вымакываць незак. Выбіраць маканием. Крыша ня дужа крепкыя, а дождж як зь відра, выда ў засікі ныцікла, я i чарепыла, i тряпкыю вымакывыла. Вымакывацца незак. Выбірацца маканием. Ня дужа тут вымакывыіцца. Вымакаць зак. Выбраць маканием. Мае дужа любюць мыладую бульбу галычкымі i цубулю тоўчыныю сы сьмітаныю, усё пыччыстую зьядуць i сьмітану вымыкыюць. Вымакацца зак. Выбрацца маканием. Мыкайця, што ня вымыкыіцца, памыім. Вымаканый дзеепрым. Капуста ста'щь нятрогыныя, а сала ўсё вымыкына. Вымандзыраный дзеепрым. Выкленчаны, атрыманы ашуканствам. А каму ж ты аддаў вымындзыріныя канхветкі, як табе ня стыдна дзіцёнка дражніць. Вымахываць незак. 1. Выкідваць, шпурляць. Нешта ён там усё вымахьівыіць у вакенца. 2 перан. Выдзьмуваць. Хата ну бузгорку стаіць, адна, вецір яе дужа вымахывыіць. Вымахаць зак. 1. Вышпурляць. Троху пыкыпаюць, а тады дывай дурачыцца, пу пыўкарзінкі бульбы вымыхыюць адны ну другіх. 2 перан. Выдзьмуць. Іна ўжо старёнык хата, вецір як усходзіцца, вымыхыіць, дык халодна. 3 перан. Вырасці. Вымахацца зак. 1. Вышпурляцца. Патроху вымыхыіцца i ета дрібядзень. 2 перан. Стаміцца. Ны казьбе вымыхыісься крепка, асобінна біс npiвычкі. Вымахнуць зак. 1. Выкінудь. Палычка тута ліжала, я ні знаў, што йна табе нада, вымыхнуў. 2 перан
Дадатковыя словы
буйтўйся, вылўплівыць, вымй, пыччыстўю, стащь
2 👁