рызнік. Што йта стала с табою, раншы ты еткім выламывыньнікым ня быў. У ваша пріродзьдзя пашоў, увесь чысьцінька выламлівыньнік, як дзядзя быў. Выламыванніца, выламліванніца ж. Січас іна йшчэ ня дужа пынімаіць, a пыдрасьцець — будзіць выламывыньніца. Ня будзь такою выламлівыньніцыю, c табою рызгываріюць, i ты атвець. Вылетаць зак. перан. Хутка абабегаць. Яны ня толька ў Зяціцых пабудуць, яны як зыкладуць ат Рылыўшчыны, дык за ныч, чорт іх знаіць, сколька вылітыюць, ну вічарінку айдзе-айдзе пупадуць. Выліванне н. Стары спосаб лячэння ад спалоху з выкарыстаннем вады. Нешта я ня чуў, каб выліваньня каго зьлечывыла. Тваё выліванытя паможыць, як мёртвыму пріпарка. Выліваннік м. Той, хто вылівае. Шухніш на ногі, выліваньнік, i будзіш мокрый хадзіць. Выліванніца ж. Жанчына, якая займалася лячэннем вадой. Каб прутурьу с хаты цябе разым з выліваньніцыю, во ета быў ба толк. Выліваць незак. перан. Лячыць ад спалоху з выкарыстаннем вады. Стирыя Аксюта вылівала іспуг: нешта шыптала, тады цірізь віріцяно ліла ваду i яшчэ неік ліла, ці т таго, ці ні т таго, a некытырым дзіцям пымыгала. Выліць зак. перан. Правесці лячэнне ад спалоху з выкарыстаннем вады. Калі спужаўся, мальца нада выліць. Ну як ты выльліш іспуг, етыя бабкі ўжо выдумывыюць ніізьвесна што. Вылупень м. i ж. груб. Дурань, тупіца. Найдзіцца мне чылавек, нашто мне ваш вылупінь. Была вылупінь i асталыся, у яе i рукі ні к чому ня служуць. Вылуплянне, вылупліванне н. груб. Шырокае раскрывание вачэй, разглядванне. А каму яе вылупляньня важна, ніхай вылупляіцца, сколька ёй хочыцца. Ета ўсё надзелыла тваё вылуплівыньня, каб меншы рызівоніў, i бутылкі былі б цэлы. Вылупляннік м. груб. Той, хто шырока раскрывав вочы, разглядае. Ну што ты вытрішчыўся, вылупляньнік, людзей век ня відзіў ці што. Пывялі к Аўдотычкіный нейкыга вылупляньніка. Вылуплянніца ж. Стаіць вылупляньніца лі гаршкоў, дужа яны ёй аньціресны, матка пыслала цубулі купіць, дык купіць. Вылуплястый прым. груб. 3 вялікімі вачамі. Скажы
Дадатковыя словы
вылўплівыньня, зыкладўць, кўпіць, пупадўць, рьў, стйрыя, цубўлі, шўхніш
1 👁