ат мяне аччэпісься. Лезіць ка мне бяз вотлызу, ну палучыць калі-небудзь. Воўк м. Воўк. Узмацн. ваўчуга, ваўчына. Бег па полю ваўчуга, з ладнага цялёнка, такей любую скаціну парьвець. Знаіш, ваўчыну пыцстрялілі, бальшушчыга-бальшушчыга, только, ён ўцёк. Павеліч. ваўчышча. Ваўчышча ж жырябёнка прыг к каню, конь на дыбы ды ўбок, аглыбля крэх, я як зыкрічу: туга, туга — еоўк у кусты i ўцёк. Воўна ж. Воўна. Памянш. вовенка, воўначка, вовеначка. Пірямыю вовінку, пірісушу, нада ныпрясьць ну чулкі i ны вязёнкі. Харошыя воўнычка, доўгінькыя i тонінькыя-тонінькыя. Вовінычку ні кідии, зьлямчыцца, акуратнінька складзі i павесь. Вошчуп'ю прысл. Вобмадкам. Ці ня вошчуп'ю ты грібы шукаіш, што пацёмкымі бягіш у лес. Зыпалі сьвет, тута вошчуп'ю нічога ні найдзіш. Вуглавік м. Вуглавы крук у страсе. Як вешыюць крючча, вуглавік усігда выбіраюць кряпчэйшый, ны яго вес большый ны рагу. Памянш. вуглавічок. Hy вуглывічок цяжыль большыя, з двух бакоў, ён нада, каб крепкій быў. Вугол м. Вугал, куток. В угол ад городу у пуні крепка падгніў. Сьмяцьцё у вугол ні сыбіраюць, а выносюць. Памянш. вугалок, вугольчык, вугалочак. Я мячыкі у вугольчыку відзіла. Ці ні твае вязёнкі пуд вугалочыкым ны зямле ліжаць? Вуднуць зак. 1. Украсці са спрытам. Карзінычку пыстаў у мяшок ды сеным прікрый, ато вуднуць i ні замеціш. Тыкая скобля лоўкінькыя была — німа, вуднулі пряма зь бярьвеньня i нікога чужого ні було, кажыцца, ўсе свае. 2. Ударыць рэзка. Як вуднець ладна, другей раз ня будзіш пыцскакывыць. Вузёл м. Вузел. Вузёл зыцягнуўся, што хут ты яго зубамі грызі. Вузёл зыстряніць, ні туды ні нызад ні пыцягніш. Памянш. вузельчык, вузёльчык. Вузельчыкі нада пырызьвязывыцъ, яны церць будуць. Ат вузёльчыка намуліла i баліць, красьнець стала. Вуйма м. Мноства. Табе ні біда, у цябе вуйма радні, пыдбігаць, пы быразёнкі выбіруць, во i ўся бульба. Павеліч. вуймішча. Іх жа вуймішча тш акругі, зьбегліся атаўсюль, за дзень хату самшылі, склалі i яшчэ на пуню зыкыпалі шульля
Дадатковыя словы
бальшўшчыга-баль, ваўчўга, вошчупю, вуднўлі, вўйма, вўймішча, кідйй, пірісушў, шўльля
1 👁