Вайстрака, вайстраком прысл. Вострым канцом. Як пусьціць кылячок выйстріка, каб трошку, пряма б у Стася мог прабіць. Прытырчака нейкыя выйстряком тарчыць, прыкалоцца можна. Вайстрэннік, вастрэннік м. Той, хто вострыць. Стыряцільна ўзяўся вайстреньнік, пілка будзіць, як агонь. Посьлі твайго вастреньніка тапор яшчэ болыйы путупеў. Вайстрэнніца, вастрэнніца ж. Зь мяне знаіш ікая вайстреньніца, жала бруском пацёрла, пацёрла, а тапор усё дно ні сякець. Во табе, вастреньніца, луччый сьпі~ цыяліст. Валаводзенне н. Важданіна, валаводжанне. Цяпеш пеньсію дзелыюць біз усякыга вылаводзіньня. Hi ныравіцца мне вылаводзіньня, ужо ці то, ці то, каб зразу гыварілі. Валавянка ж. Ваўнянка (грыб). У нас вылывянкі толька атвирівыюць, атварівыюць i солюць, а так варіць — яны горькі, ня возьміш есьць. Памянш. валавяначка. Бувала, нысалю сваім вылывянычык мыладзенькіх, так смашны з галычкымі. Валакіціцца незак. Распачынаць важданіну. Ета ня хочыцца вылакіціцца, ато б усё ета можна було рыскыпаць. Столька ўремя мы вылакіціліся з бумажкымі, пакуля ўсё пулучылі. Валакічанне н. Важданіна. Хваціла мне вылакічыньня, пакуля я бумажкі пысыбрала, пакуля пыпатпісывылі, пызывірялі. Валам прысл. Навалам. Што яны стогнуць, ня слухый, у іх быгаства вилым. У Анькі адзёжы валым, i дзеці ні паносюць усяе. Валантыранне н. Валакіцтва. Я вылантыріньня саўсім ні люблю, па мне так: хырашэнька падумый i piшай, каб ні пірярешывыць. Валантырыцца незак. Важдацца, валаводзіць. Яны ац самыя зімы вылантырюцца зь естыю хатыю: сяньня прыдаюць, заўтря ні прыдаюць, то едуць, то ня едуць — яны самі ні знаюць, чаго хочуць. Валасастый, валасястый прым. Валасаты. Нейкія госьці вылысастыя пыпріехылі к Аксюці, ідуць — дык валосься ны плічах рызьлігаіцца, во мода пышла. Ішоў тут нейкій вылысястый, што глядзець ніпріятна, пывярНУЎ У праву лык зы Кацінымі. Валасасцік м. іран. Хлопец з доўгімі валасамі. Пат
Дадатковыя словы
атвйрівыюць, вйлым
2 👁