Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Бандзізма, бандзіцізма ж. Бандытызм. Тады жывая баньдзізма кругом была, што мы ныбыяліся, што ныпрінімаліся страху. Не, у нас быйстра баньдзізму ліквідзірывылі. A ці ты забыў, якоя трясушчыя ўремя було, усюдых быньдзіцізма, ня то што ўноччы, а ŭ днём маглі пріціць i абыбраць, пакуля іх пычалі лавіць ды згыняць. Бандура ж. перан. Вялікая нязграбная рэч. С такою бандурыю у аўтобус ня ўлезіш, каб толька ны якей грузавік. Узмацн. бандурына. Hi шкап, a бандуріна, нікуды зь ім ні разьвернісься. Павеліч. бандурышча. Ай-я-яй, бандурішчу нейкыю прівязьлі машыну, усю пуню зыніла, ні пывярнуцца стала. Бандурыць, бандурыцца незак. Балбатаць (звыч. пра мінулае). Любюць бандуріць, сыбяруцца i пашлі бу-бубу — што калі було. A ні бандурь ты чаго зря, каб у Машкі былі сваты, мы б даўно пачулі. Старыя знакомцы ўстреціліся, доўга сядзелі, бандуріліся, успыміналі, як яны мыладымі былі. Баненне н. Паранне, мыццё ў лазні. Якое ета биніньня, што ны палок ні лазіў, пыласнуўся, пыласнуўся i гатоў, ныдзяецца. Баніць незак. Парыць у лазні. Ня дужа ён любіць, калі яго баніш, пішчэць пычынаіць. Я баніць ня ўмею, на, сам цёпыйся паціхіньку. Баніцца незак. Парыцца, мыцца ў лазні. Мае мушчыны любюць баніцца, кажныю б нядзелю хадзілі, каб ім тапіў, самі тапіць ня дужа хочуць. Барабаненне н. 1. Ігра на барабане. Пылажы ты луччы бубін c такім бырыбиніньнім. 2. Грукат. Вот ныдаела іхныя бырыбаніньня, пыдбіраю жалезьзя i пызакідывыю. 3 перан. неадабр. Шпаркая, неразборлівая гаворка. Яны цябе сваім бырыбаніньнім навучуць на сьвеці жыць. Барабаненнік, барабаннік м. Той, хто барабаніць на бубне. Во вам яшчэ адзін бырыбаніньнік, яны ўдваіх ныбырыбанюць, што вушы зыткніцё. Сь цябе бырьібиньнік луччы ўсіх, другога такога ні найдзіш. Барабаніць незак. 1. Рэзка, настойліва стукаць. Бырыбанюць у поўныч у дзьвері, я выйшла: хто там? — а ета Высілёвы хлопцы ішлі зь вічарінкі i зублудзіліся. Якоя жалезьзя пупадуць ны дваре i бырыбанюць. 2 перан. часта неадабр. Шпарка, бойка гаварыць, балбатаць. Так бырыбаніць, што ня дужа пойміш, што йна хочыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бандўрыю, бандўрь, бандўріліся, бандўріна, бандўріць, бандўрішчу, бйнінь, бырыбйніньнім, бырьібйньнік
1 👁
 ◀  / 281  ▶