ку). Ніхай бакыіць, пыбакыіць i ўспакоіцца, аўцу ішчэ валхвіць буду. Бакнуць зак. Коратка, адрывіста забляяць (пра авечку). Па-мойму, аўца нечыга бакнула, схадзі-ка ты глянь, чаго б ета іна. Балабол м. Балбатун. Слухыць былабола пасьледнія дзела. Адзін толька ты можыш паверіць былаболу. Балакі мн. Пустая павольная гаворка. Вашы былакі ніхто ні піряслухыіць. Каб було каму слухыць, ён ба, ні сьціхаючы, свае былакі рызвадзіў, ні разу б ні нанюньдзіўся. Балахоненне н. неадабр. Нудная балбатня. Трошку i я пыстыяў, былахоніньня паслухыў. Балахоніць, балахоніцца незак. неадабр. Весці пустую, нудную балбатню. Дос вам былахоніць пустоя, ці вы былі на том сьвеці, відзілі што, ай вам кума npixaдзіла i рыскызывыла, як там дзеіцца. Каб я ні скызала іціць двору, ні знаю, сколька б яны былахоніліся, сідзяць i трілюды с пустога ў парожнія піріліваюць. Балдэс, балдэська м. Недалёкі чалавек, дурань. Щ ты балдэса ні знаў, ён што хочыш мог брязнуць, як еецір быў. Балдэська ты самый ныстыяшчый, с табою ні найціць ні пыціряць. Памянш. балдэска, балдэсічка. Балдэска іхній так сяньня вырідзіўся, што ні пызнаць стала, хуць пыд вянец стаў. A балдэсічка ж ты мой, ну што йта ты прідумывыіш, я ж дайжа нагою ні была ў тых Сутокых, знаю толька, што яны нейдзі піряд горыдым. Узмацн. балдэсіна. Што ты будзіш з балдэсіныю гываріць, яму нічога ні ўталкуіш. Павеліч. балдэсішча. Куды ты етыга бадэсішчу пысылаіш, ніхай ён сядзіць у дваре. Балезный прым. Хваравіты. Увы ўсякыю работу сам i сам, у яго жонка нейкыя балезныя, сядзіць у хаці. Kpiчыць ёй: выйдзі с хаты, балезныя! Балматаць незак. Гаварыць иевыразна, неразборліва, балбатадь. Балмочыць І балмочыць нешта, я нізаштычка ні рызьбяру. Сойдуцца тубуном i балмочуць бісьпірістанку, усіх аптреплюць. Балматнуць зак. Сказаць невыразна, неразборліва, балбатнуць. Я ўжо сам ні прістаўлю, хто б мог такоя былматнуць, ну прідумына ета нарошня, яй-богу, нарошня. Балматня н. Невыразная, неразборлівая гаворка, балбатня. Я дык пряма ні хачу туды йціць, былматню іхнію слухыць, кажный дзень піріліваюць с пустога ў парожнія. 4. Зак
Дадатковыя словы
прідўмывыіш, піряслўхыіць
1 👁