Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
i інш.: апрат, апраціна, апрацішча; атлёт, атлёцік, атлёціна, атлёцішча; дуплястый, дуплясценькій. Большасць слоў у гняздзе тлумачыцца. У якасці тлумачэння прыводзіцца пераважна літаратурны адпаведнік, адзін ці некалькі сінонімаў. Калі ж літаратурны эквівалент адсутнічае, даецца апісальнае тлумачэнне. У шматзначных словах значэнні падаюцца ў парадку іх ужывальнасці. На першае месца выносяцца найбольш пашыраныя, нейтральныя, прамыя значэнні, a затым прыводзяцца пераносныя. Калі слова падаецца як норма ў слоўніках літаратурнай мовы, a ў гаворцы падобнае слова адзначана ў іншым значэнні, як правіла, пераносным, то літаратурнае значэнне не паказваецца, а з паметай перан. даецца толькі гэтае значэнне: Асколак м. перан. Задзіра, балаўнік. Іграць незак. перан. Хацедь, імкнуцца, выражаць нецярпенне. Без тлумачэння падаюцда наступныя словы: назоўнікі жаночага роду пры назоўніках мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу; памяншальныя, павелічальныя, узмацняльныя i іншыя адэначныя формы; дзеепрыметнікі i дзеепрыслоўі да адпаведных дзеясловаў. Дзеепрыметнікі, якія падаюцца асобнымі артыкуламі, тлумачацца. Выкарыстоўваецца досыць шырокая сістэма памет. Рэестравыя словы прыводзядца ў літаратурным запісу. Ілюстрадыйны матэрыял падаедца ў спрошчанай транскрыпцыі. Націскі пазначаюцца ў тых выпадках, калі слова можа быць няправільна прачытана. Выбухное г паказваецца графічна: f. СПІС СКАРАЧЭННЯУ Абраж.— абражальнае, абур.— абуральнае, асудж.— асуджальнае, выш. ст.— вышэйшая ступень параўнання, гл.— глядзіце, груб.— грубае, гумар.— гумарыстычнае, дзеепрым.— дзеепрыметнік, дзеепрысл.— дзеепрыслоўе, дзіц.— дзіцячае, ж.— жаночы род, жарт.— жартоўнае, заг.— загадны лад, зак.— закончанае трыванне, зб.— зборны назоўнік, звыч.— звычайна, знач.— значэнне, зневаж.— зневажальнае, зніж.—зніжальнае, інш.—іншае, іран.—іранічнае, ласк.— ласкавае, м.— мужчынскі род, мн.— множны лік, н.— ніякі род, -н.— небудзь, неадабр.— неадабральнае, незак.— незакончанае трыванне, павеліч.— павелічальнае, пагардл.— пагардлівае, памянш.— памяншальнае, перан.— пераноснае значэнне, прым.— прыметнік, прысл — прыслоўе, узмацн.— узмацняльнае, узнёсл.— узнёслае, часц.— часцей, экспрэс.— экспрэсіўнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 281  ▶