ПРАДМОВА Пададзеная ў слоўніку лексіка сабрана на працягу 50—70-х гадоў на Мсціслаўшчыне, пераважна ў яе ўсходняй частцы. Сюды ўвайшлі толькі тыя словы, якія не зарэгістраваны «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы», адсутнічаюць у найболын поўных слоўніках рускай літаратурнай мовы i, як правіла, не друкаваліся ў нашым «Дыялектным слоўніку» (1966) i іншых падборках дыялектных слоў. 3 апублікаваных раней змяшчаюцца адзінкавыя словы, у якіх удалося выявідь новый значэнні. У некалькіх выпадках у якасді рэестравага ўзята літаратурнае слова, калі яно дае значную колькасдь дыялектных утварэнняў: воўк — ваўчуга, ваўчына, ваўчышча; зямля — зямліца, зямлічка, зямелька, зямелічка, зямелюхна, зямлішча. Лексіка падаедда камбінаваным алфавітна-гнездавым спосабам. Асноўны парадак падачы слоў алфавітны. У гнёзды аб'ядноўваюдда звычайна аднакарэнныя словы, якія блізка стаяць па алфавіту. Сюды адносяцда: адназначныя аднакарэнныя варыянты слова: бульбашнік, бульбяннік, бульбятнік, бульбяшнік; базарыць, базарыцца. Пры гэтым у гняздзе ў якасці апорнага слова для назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў бярэдда найболын распаўсюджанае; аднакарэнныя назоўнікі мужчынскага i жаночага роду, якія абазначаюць асобу па дзеянню: вечарынашнік, вечарынашніца; ірзун, ірзуха; дзеясловы незакончанага i закончанага трывання, незалежныя i залежныя, a таксама дзеепрыметнікі i дзеепрыслоўі на -ёмшы да адпаведных дзеясловаў: выскрыпываць, выскрыпывацца, выскрыпаць, выскрыпацца; баніць, баніцца; заясняць, заяснёный, заяснёмшы. Для дзеясловаў у якасці апорнага падаедда форма незакончанага трывання; аднакарэнныя варыянты назоўнікаў i прыметнікаў, якія маюдь значэнне памяншальнасді, павелічальнасці
Дадатковыя словы
абядноўваюдда
1 👁