міскі капусты ды кусюган мяса, дык яны i дровы колюцца хырашо. Нада столька апялетывыць, апіціт пряма нямерный у чылавека! Апялетаваный дзеепрым. Я думыла, тама ішчэ c пуўгыршка асталыся, ажно глянула — уся крупеня апялетывына. Асада ж. Матэрыял для а кон i дзвярэй. Ны асаду ўсігда выбіраіцца самый луччый лес. Асада выпілівыіцца са смольныга бярьвеньня i с тоўстыга, ніхай дайжа няроўныя, ну каб крепкыя. Асесца зак. Суняцца, супакоіцца. Пыра б табе асесца сымаму бізь вярёўкі. Калі ўжо Сашка асядзіцца, калі ны яго якоя сьціханьня найдзіцца. Асколак м. перан. Задзіра, балаўнік. У яго хлопіц расьцець асколык. Асколык дзяўчонка, быявей любога хлыпца. Асоціна ж. Асобная расліна асоту. Вырысла асоціна ны пыўгряды, чуць вырвыла, yce рукі пыкалола. Памянш. асоцінка. Кінь пырасёнку нескылька асоцінык, ніхай зойміцца. Асурочыць зак. звыч. жарт. Сурочыць. Тонька цябе асурочыла, цяперя табе ні ды жанідзьбы. Асурочылі, яй-богу, асурочылі, у гылаве зымырачэнія i ногі зьдзелыліся, як ватышныя. Асурочаный дзеепрым. Мала што будуць трілюдзіць: асурочыный, звазі ў бальніцу, там скажуць што. Атайціць зак. перан. Адсырэдь. Сена суха, як порых, січас гресьць нілізя, ніхай пыляжыць, атойдзіць, інычы патрецца ны аторю, будзіш у карзінкых насіць. Атаманша, атаманшая ж. Уладалюбная жанчына, ахвотніца верхаводзідь. Зы старым стыршыною іна была атыманша, а цяперя нісмашна стала разым ca ўсімі іціць ны работу. Нешта твыя атыминшыя дужа рысхадзілыся, ці ні пыслаў яе Стыхванёнык пыдальшы? Атамліваць незак. Ахопліваць знямогай. Мяне часта неік атамлівыіць, атамлівыіць, тады ўжо нічога ні магу дзелыць, сяду i сяджу. Такоя надворья мяне ўсігда атамлівыіць. Атамлівацца незак. Ахоплівадца знямогай. Як трошку цяплейшыя пагода, я зразу атамлівыюсь, у пот кініць, тады ўжо зь мяне работніца плыхая. Атаміць зак. Ахапіць знямогай. Жарою мяне як атоміць, ня то што палоць, а шывяльнуцца ні магу. Дужа мяне атамыа, дай я пысяджу мінутычку: Атаміцца зак. Ахапіцца знямогай. Я віджу, што вы саўсім атаміліся, хадзіця
Дадатковыя словы
атымйншыя, шывяльнўцца
1 👁