ран. Нашвэндацца, набадзяцца. Ачшыталіся лета, нічога ня дзелылі, цяперя ны кынбінат устроілісь. Адшлындаць, адшлындацца зак. Перастаць швэндадда, бадзяцца. Яны i пріехылі сюда, каб ачшлындыць лета., нягож чаго другога яны пріехылі. Каб я столъка ачшлындыуся, мне б стыдна було за стол садзіцца, а яму нічога, напрецца i ўзноў пыцягнуўся. Адшмараваць зак. Намазаць, адшмальцаваць. Пынас усё ўмеў прыпыряччыць, давесьць ды ладу, ён, бувала, ачшмуруіць хумуты, яны ў яго аж блішчаць. Ад шмар авацца зак. Адшмальцавадца. Ну й ачшмуруваўся ты нейдзі, верна, у якім сьвіннарніку усе сьценкі выцір плічамі. Адшмараваный дзеепрым. Ты мне толька явіся другей раз такей ачшмуруваный, буду лупіць чым дзержа, ці я йта кажный дзень нуспруўляюся шчолык ны цябе дзелыць, атмуваць тваё тряхольля. Адшмуляваць зак. Адшмальцаваць. Як жа так можна,— так ачшмулювиць новый пінжак, ці ты пыд машынымі лазіў, уся сыгіна у нейкім масьлі. Адшмулявацца зак. Адшмальцавадца. Сь цябе выйдзіць ныстыяшчый трыктаріст: ачшмулювиуся — толька вочы блішчаць. Адшмуляваный дзеепрым. Штаны ўжо так ачшмулюваны, што каб паднёс сьпічку, яны б i апхваціліся агнём у сікунду. Адшныпарыць, адшныпарыцца зак. Нашныпарыцца, перастаць шныпарыць, вышукваць. Ого, сколька яны тута ачшныпырілі, як толька мы з двыра, яны i пашлі шаріць, ні знаю, што ім хацелыся найціць. Я пытхаджу i віджу: нешта вароты аччыніны трошку, я раз вароты насьціж — яны там,— ну, ці ачшныпыріліся? — дык ім вочы некуды дзіваць, хуваюцца адзін зы днаго. Адшныхарыць, адшныхарыцца зак. Нашныпарыцца, нашукацца. Ого, ні ныбярець іна грібоў, у ёй чорт сядзіць, іна табе кажный кусьцік падверніць, кажныю ветьічку падніміць, ачшныхыріць пы ўсяму лясу. Ачшныхыріўся, ідзець нызад c апушчыныю гылавою, відна, нічога ні найшоў, дый што ён найдзіць, там ды яго сколька пубуло. Адшпыраць зак. Нападколваць. Цяперь Домна ачшпыряіць нявестку, каб ёй толька було за што прічапіцца. Адшпыраный дзеепрым. Hi гыварі ты яму нічога, ён i так ужо ладна ачшпыряный. Адшурхаць, адшурхацца зак. Перастаць злосна па
Дадатковыя словы
ачшмулювйць, ачшмулювйўся, ачшмурўіць
2 👁