Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Адчапурыцца зак. Перастаць прыбірацца, займацца сваім знешнім выглядам. Як малыя зы хвастом цігаюцца, тады ўоюо ні ды пріборыў, мы сваё аччупурыіся, niхай мыладэя пріхырашыюцца. Адчарніць зак. перан. Прымусіць пакутаваць. Так яны аччарнілі Домні серца, большы некуды як аччарнілі. Аччарніў ён дзяўчонку дужа крепка,, іна ж, дура,, яму веріла, а ён сьміяўся. Адчарэпываць незак. Адчэрпваць. Столька ня вынісіш, прідзіцца аччарепывыць, пынясём — i будзіць пліскацца на ногі. Адчарэпывацца незак. Адчэрпвацца. Hi знаю, чаго ў цябе ні аччарепывыіцца, можа, рукі ні туды служуць. Адчарэпаць зак. Адчэрпаць. Нада було б аччарепыць, рызальлём, шаічка дужа поўна. Ліні пряма зь відра, будзіш цыркыцца, пакуль аччарепыіш. Адчарэпацца 'зак. Адчэрпацца. Hy дылівай ужо, астарожнінька аччарепыіцца, каб цірязь беріг ні пылілося. Адчарэпаный дзеепрым. Аччарепыныя поіла пыстаў у чугунку, посьлі вынісіцца,, карова ш чугунка дап'ець. Тут ужо аччарепына, ну мулувата, расплешчыцца. Адчаяннік, адчайнік м. Адчайны чалавек. Ён быў дужа аччаіньнік балыйэй,- ну любоя дзела усігда быў гатоў, хуць на нож. Такей аччайнік: тонінькія сучкі, вісыта ніізьвесна ікая, а ён лезіць худзь ба што. Узмацн. адчайнюга, адчаюга. Такея аччайнюгі, яны што хочыш утворюць. Hi падумыла б, што ён еткій аччаюга, а ён пыдыйшоў: быська, быська — зы вярёўку i павёў. Адчаянніца, адчайніца ж. Hy ŭ аччаіньніца., я б ні асьмелілыся так лезъцъ іх рызвадзіць. Такея аччайніцы я ня відзіла дайжа, нада такою парою асьмеліцца іціць. Адчубаціць зак. перан. жарт. Даць праборку, паўшчуваць. Пыдаоюджы, Хвенічка цябе яшчэ раз аччубаціць. Адчубаціцца зак. Суняцца, супакоіцца. Твае дзеўкь ужо аччубаціліся, табе б тожа пыра ачылавечыцца. Адчубучываць незак. Рабіць штосьці незвычайнае. Нас хлыпцимі було многа, мы ўсякія штукі аччубучывылі ні адзін раз. Адчубучыць зак. Зрабіць штосьці незвычайнае. Такей махырь што хочыш аччубучыць. Ці ты ня чуў, што Пітрачонык аччубучыў у Жыріціне? Адчудзіць зак. 1. Зрабіць штосьці дзіўнае, смешнае. Што ўжо аччудзьу Коля лырьяныўскій, усе пряма пыкатывыліся. 2. Перастаць весяліць, смяшыць. Не ўжо, яны аччудзілі, куды ім з молыдзіжжу руўняцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
551 👁
 ◀  / 281  ▶