Атхраплі часоў пы дзьвінаццыць. Чарычку возьміць, тады ўжо атхрапець. Адхуркаць зак. неадабр. Злосна набурчацца, перастаць злосна бурчаць. A ніхай яго, такога чылавека, зь естыю жаднысьцю: каб зы карзінку бітых яблык столько, атхуркыць. Адхырлець зак. 1. Начахнуцца, намарнецца. Застудзісься, дык атхырлііш, луччы ні зустуджацца. 2 перан. Памерці. Ня слухыў нікога, ні бярёгся, рыспацелый nyкупаўся, тады вады хваціў халодныя, зачэг i зачэг, большы года кычаўся, дык во атхырліў, схувалі учора. Адцісканнік м. Той, хто адціскае, займаецца адцісканнем. Зь яго ніплахей ацьцісканьнік, ня достычкыю пріціснуў, a кумушок пысярёд пылажыў, тама трошку ацьціснулысь, а кругом жывэй творг астаўся. Адцісканніца ж. Паўчы хуць ету хызяйку творг ацьціснуць, гымза, a ні ацьцісканьніца. Адцмыгаць, адцмыгацца зак. іран. Набегацца з патайнымі намерамі (пра залішне дікаўнага). Пакуля ні аццмыгыіць na ўсіх хатых, пряма ня жыва, пряма цярьпець ня можыць, дайця ёй пыглядзець, што хто дзелыіць, айдзе што ў каго ляжыць, дайця ёй паслухыць, хто што пры каго скызаў, тады йна довольна. Ну, можа ж, як-небудзь i Матруна аццмыгыіцца, только ныўряд, каб у такея совісьць аткуль узілася. Адцыгаць зак. 1. Перастаць пішчаць (пра куранят). Мае аццыгылі: тхорь сяньня увырваўся, усіх пылажыў. 2 перан. неадабр. Перастаць дакучаць плаксівымі просьбами Аццыгыіш, як нулуплю бакі, кініш ныдыідаць i зыняція пы сабе найдзіш. Адцяпаць зак. 1. Адсячы з цяжкасцю. Во ў цябе нетто сілы саўсім німа, чуць ацьцяпыў етыя палычкі. 2. Перастаць сячы. Калі ты ўжо ацьцяпыіш, сьціхніш, аж ныдаела тваё стукытаньня. 3 перан. Адкусіць. Сьвіньням дужа ня верьt будзіць вухыць, вухыць, дый ацьцяпыіць паліц. Адчаёўнічацца зак. Перастаць частавацца чаем. Сумувар зыварюць, на стол пыставюць, пысядуць кругом, пакуль аччаёўнічыюцца, дык i поўныч ны дваре. Адчапаць зак. 1. Адтопаць (пра павольную хаду). Куды, мне ны свадзьбу йціць, я сваё аччапыла, мне дайжа хату піряйціць трудна. 2 перан. Памерці. Во i Kipeŭ аччапыў, у тую пятніцу схувалі
Дадатковыя словы
атхўркыць, вўхыць, застў
1 👁