вам здаўнілыся, што Алена ні разу ні зыхадзіла. Буваў іць, нямножка ўремя пройдзіць, a яно як здаўніцца, усё рыўна як ніізьвесна калі було. Здзержаць зак. 1. Стрымаць. Іван бы нытваріў дзялоў, хырашо, што хлопцы яго зьдзержылі. Жарёбка як пынісла тріпаць, айдзе ты яе зьдзержыш. 2. Утрымацца (пра надвор'е). Хвалщь богу, зьдзержыла i сяньня, Трошку увыбраліся сь сеным. Не, яй-богу, не, ду суботы ня зьдзержыць, раншы дождж пойдзіць. Здзержацца зак, 1. Стрымацца. Так ён расьсердзіўся, ня мог зьдзержыцца. 2. Утрымацца (пра надвор'е). Каб яшчэ дні трі зьдзержылыся, здорыва б луг пыдыгналі. Ня зьдзержыцца, пылядзіш, ня зьдзержыцца, к вечыру сыбярецца дождж. Здзіцянець зак. Здзяцінець. Зьдзіцянеў ты малыга пужаць, нашто табе трогыць яго. Тыкая дзявулішча у камушкі зь дзіцямі гуляіць, зьдзіцянела, знаць. Здзіцянелый, здзіцянеўшый дзеепрым. Во яшчэ другей найшоўся зьдзіцянелый, бегыіць, як малютычка, зь мячыкым кругом пуні. Hy зьдзіцянеўшый чылавек, другога нічога ні скажыш! Здзяванне н. Здыманне адзення, абутку. C такім зьдзіваньнім ты да цёмныга ні разьдзенісься. Во зьдзіваньня: зы адзін край пыцягнуў, рубашка ат кыўніря ŭ треснула. Здзявацельства, здзякацельства н. Здзек. Каб ац свайго дзірявенца такея зьдзівацільствы цярьпець, яго ж ба злавіць, зудушыць i ў роў зытыптаць,— стаў старыстыю, дык азьвяреў. Тады кругом було зьдзікацільства, ікая ўласць, кылі п'яный бургомісьцір бегыіць з ныганым пы дзяреўні i п'яныя пыліцейскія за дзеўкымі гыняліся з вінтоўкымі. Здзявацца I незак. 1. Знімацца. Рубашка ні зьдзівиіцца. 2. Здымаць адзенне. Як пычаў зьдзівацца, пароўся ён, пароўся з гузікымі, а ня ўмеіць рышшпіліць. Зьдзівайся i йдзі ў адной майкі, у рубашкі зыпарісься. Здзецца зак. 1. Зняцца. Пінжак нымяк, дык чуць зьдзеўся. 2. Зняць адзене. Прішоў, зьдзеўся i палез ны хату, храпець. Зьдзенься, ськінь тряп'ё, ці ў цябе німа чаго чыстыга надзець? Здзявацца II незак. Здзекавацца. Усякія гадысьці було ны зямле, былі такея, што нуд людзьмі зьдзіваліся. У газеці пісалыся, што над негрымі дужа зьдзіваюцца, стріляюць, у іх, дзярэўні палюць, як у нас npi немцых
Дадатковыя словы
дзявўлішча, зьдзівй, надворе, пяный, пяныя, тряпё
1 👁