Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
іць. Ці яны збалдзелыя, ці што, карова пы грідах ходзіць, a іх як ба i ні кысиіцца. Збасець зак. Застацца без абутку. Нешта я збасела, нічога путнога німа ны нагу ўсторнуць. Ад гультайства i згалеіць, i збасеіць, тукнуць ны яго некыму. Збаселый дзеепрым. Асталыся к восіні збаселыю, нада біз аткладу ехыць у горыд ды купляць што-небудзь цяплейшыя, ато прімарозіць i ня выйдзіш. Збасячыцца, збасятнічацца, збасячыць, збасятнічаць зак. Разбалавацца, стаць гультаём, нахабай. Што біз бацькі, збысячыўся, каб сам быў, ён ба скора уняў. Бісь цябе былі неслухымі i с табою збысячуцца, ты тожа пырядку ні нывядзеш. Паехыў, зырыбатывыў ладна, капейка вілася, прігляду за ім ні було, пашлі друзья, выпіўкі i збысятнічыўся. Ежылі збысячыў c такіх гадоў, то чылавека ат яго ні дажджэсься. Атаб'ецца ат рук, збысятнічыіць, ні станіць чылавекым, кылі ні дзіржаць у руках. Збасячаный, збасятнічаный дзеепрым. Ну іх, збысячыныя хлопцы, ня будзіць ніякыга толку, ён na віду відзін, што бязьмерна збысячыный. Прівазіла сваіх, ладныя пудуросткі, аднаму гадоў сімнаццыць, друзей трошку меншый, a збысятнічыныя — на іх шкура гаріць. Збіваннік м. Той, хто збівае, займаецца збіваннем. Саб'еш ты, зьбіваньнік, цябе нядзелю npaci — ня ўпросіш паможч у любой мелычы. Збіванніца ж. I ты ўжо зьбіваньніца узілася, ці ў цябе пычыніць некыму, еткія лабрэты атлежывыюць плечы, a йна ляскыіць. Збіваць незак. перан. Скошваць збольшага. Там i касіць дужа нечыга, ён i касец такей, зьбівиіць макушычкі. Збівацца незак. Скошвацца збольшага. Калі нямнога зьбіваіцца, дык i ладна, ніхай брынкыіць. Збіць зак. Скасіць збольшага. Ікая ні трыва, нада було б зьбіць, ніхай ба ні стыяла. Яны ŭ касцы такея, ну ніхай хуць пы макушкых саб'юць. Збіцца зак. Скасіцца збольшага. Во тута лі мяжы трошку саб'ецца i ў лашчынкі нямножка, пару ношычык будзіць. Збітый дзеепрым. Пы вірьхах троху зьбіта, відна, кыса няклёпыныя была. Збіраннік м. Збіральнік. Зьбіраньнікі карзінкі кінулі ды кыла гню сідзяць, бульбу пякуць. Памянш. збіраннічак. Зымаріліся зьбіраньнічкі, пыт капою ліжаць. Збіранніца ж. Твае зьбіриньніцы трошку падленівыцца сталі, скажы-ка, ніхай скарей пышавелівыюцца. Зблажыць, золажыцца зак. Зблажэць. Хрісьціна ду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атабецца, зблажыцца, зьбівйіць, зьбірйньніцы, кысйіцца, сабецца, сабеш, сабюць, тўкнуць
1 👁
 ◀  / 281  ▶