Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
саўсім прідзіцца мяшок выкідаць, i анучы зь яго ня выбіріш. Заяданне н. перан. Сварка. Як табе ныривіцца яе зыіданьня, чаго ты яе ні ўспакоіш? Ня можыць біз зыіданьня, як пысвиріцца сь кім, тады ёй ажно ну душэ пыляхчэіць. Заяданнік м. Сварлівы, няўжыўчывы чалавек. Твайго зыіданьніка yce знаюць, пы-чылавечыскі зь людзьмі жыць ён ня ўмеіць, во каб пысваріцца яму абізацільна. Заяданніца ж. Я к іна думыіць век пражыць такою зыіданьніцыю, c кажным ёй апастыліцца нада. Заядлівый прым. Заядлы. Увы ўсякім дзелі дужа зыядлівыя. Змалку зыядлівый, сколька мы помнім, такей. I адзін зыядлівый, i другей, як шчэпюцца, во сьмеху буваіць. Заясніць зак. 1. Растлумачыць. Січас прідзіць i зыясьніць, на што ты можыш рашшчытывыць. 2. Цвёрда сказаць. Знаіш, што Сьціпанчыкыў зыясьніў сваёй цёшчы? Заяснёный дзеепрым. Яе свякрові ужо даўно зыясьнёна, каб гатовіла грошыкі. Ды яго нічога зыясьнёныга ні даходзіць, яму што-небудзь убіць няпроста. Заяснёмшы дзеепрысл. Ну, зыясьнёмшы такоя, ты хочыш, каб к табе хырашо атнасіліся. Заяўлянне н. Падача заявы, паведамленне ў якасці заявы. Ідзі зыіўляй, ніхто твайго зыіўляньня ні баіцца. Уніміся з зыіўляньнім, сядзіш ціхінька i сядзі i нос ні ў сваё дзела ня торкый. Заяўляннік м. Той, хто заяўляе. Такіх зыіўляньнікыў многа найдзіцца, хочыш, i ты схадзі зыяві, можа, ну душэ палехчыіць. Заяўлянніца ж. Зыіўляньніц етых усюдых i ўстрецюць, i праводзюць як нада,— ці' гляніць на іх добрый чылавек, не-а, ні гляніць. Збаламуціцца зак. неадабр. Разбалавацца, зрабідца баламутам. Ты сыма вінувата, што ён у цябе збыламуціўся. Чаму ні збыламуціцца, кылі i там бутылычку торкыюць, i там падносюцъ, толька ni. Збаламучаный дзеепрым. Аттаго збыламучыный, што ты сыма ны яго глядзець ня хочыш. Пріехылі збыламучыныя, работыць ні бяруцца, во каб хто бутылычку ім купляў ды ставіў. Збалдзець зак. Ачмурэдь. Не, я тута ні ўжыву, ні ўгыварівый i ні ўвішчай, тута ат аднаго сквьлу іхныга збалдзеіш зы нядзелю. Збалдзелый дзеепрым. Дайця яму ачухыцца худзь ба трошку, ён i так збалдзелый ста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збыламў, збыламўчыный, нырйвіцца, пысвйріцца
1 👁
 ◀  / 281  ▶