Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
яны там зывялі нейкыю кузьню, ніяк ні аддрынчаць,— брязкыюць, што ны вярсту кругом чутка. Аддубырываць незак. Адстаўляць, адтапырваць. Што ты рукі аддубырівыіш, так нікрасіва. Во як вецір сарочку аддубырівыіць! Аддубырывацца незак. Адстаўляцца, адтапырвацца. Зыпазыха аддубырівыіцца i сьперіду, i з бакоў: яблык c пуд ныпхаў. Аддубырыць зак. Адставіць, адтапырыць. Руку аддубыріў i дзяржыць. Каўнерь аддубыріць i ходзіць, думыіць: дума модна. Аддубырыцца зак. Адставіцца, адтапырыцца. Нечыга пыныклыдаўг кырманы аддубыріліся, аж атвісаюць,— пытарьвець, усё ўсякыя так піхаўшы. Аддубыраный дзеепрым. Ны сьпіне пінжак ляжыць ладна, a барты аддубыріны нікчомна. Аддудукаць, аддудукацца зак. Нагаварыцца, закончыць діхую неразборлівую гаворку. Hi знаю, npa што яны тама гыварілі, ну доўга нешта адна адной дыказывылі i ўсё ў грудзі прібівалі, ужо ладна цямнела, як яны аддудукылі. Старыя падругі сыйшліся, цяперя няскора аддудукыюццаf пакуля ўсе новысьці адна другой nipiкажуць. Аддыханне н. Адпачыванне. Доўгыя ў вас аддыхиньня пулучаіцца, нада б жывей пышавелівыцца, а так вы нядзелю хадзіць сюда будзіця. Аддыханнік м. Той, хто адпачывае, знаходзіцца ў адпачынку. Етыя аддыханьнікі як сядуць, так да беда i ні пыдымаюцца, тары ды биры i сонца нівісь айдзе. Аддыханніца ж. У кусьцікых тэя аддыханьніцы, хлопцыў абгыварівыюць. Нешта ж аддыханьніц нійдзе ня відна, ці ні чашлі яны двору. Аджаніхаць зак. перан. Адлупцаваць за пагулянкі (пра дарослае дзіця). Каб вярёўкыю аджжыніхаў, тады б ён забыў дурікі. Аджжыніхала сяньня сваю, ладныю лунку дыла. Аджаніхацца зак. Спыніць заляцанні. Ці ета праўда, што ты ўжо аджжыніхаўся? Варычкіна аджжыніхалыся, у дваре сядзіць, нянчыць. Аджаніханый дзеепрым. Адлупцаваны. Січас ён будзіць аджжыніханый, толька бацька прідзіць двору. Аджвянькаць, аджвянькацца зак. неадабр. Перастаць дакучаць, назаляць размовамі. Пры таго аджжвянькыюць — пычынаюць пра етыга, ныдыядлыя бабы. Луччы ні чыпацца i ня трогыцца, ня столька таго пызычаньня, сколька аджжвянькыюць посьлі. Мархва ні ў век ні аджжвянькыіцца, ета ўжо тыкая прірода, na цёткі ўся пышла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддудўкылі, аддыхйнь, бйры
1 👁
 ◀  / 281  ▶