пра поле, луг). Што луг зыставіцца, ён дайжа i ня думыў, яму каб ну бутылку було. Застаўленый дзеепрым. 1. Прымушаны. Віджу, што зыстаўлін, цябе ні зыстаў, дык ты i пальцым ні пышавеліш зъдзелыцъ што-небудзь. 2. Здадзены ў арэнду (пра поле, луг). Зы зыстаўліныю дзісяціну троху плацілі. Застраміць зак. Вельмі насарамаціць. Луцэя устреціла Сімінка, зыстраміла яго, красьнеў ён, красьнеў як рак варіный, ды красьпець болыйы некуды. Застраміцца зак. Насарамаціцда. Зыстраміўся чыріс сваю дурысць, нашто було c такімі чыпацца, іх ня трогыць, a абыйціць зы вярсту нада. Застрамленый дзеепрым. Выскычыў атетуля зыстрамліный, айдзе яму посьлі такога стыда вочы дзіваць. Застрашыць зак. Накрыць страху саломай. Як застряшым павець, тады мы пацскочым i паможым вам. Толька мы зыстряшылі, зьлезьць пасьпелі, дождж як хлынуў, пряма лівінь, усё зытапіў. Застрашыцца зак. Накрыцца саломай (пра страху). Hi бядуй, застряшыцца i пуня, во трошку пыслыбаднеіць, вырьвім дзень i прібягім. Застрэшаный дзеепрым. Як застрешына, тады ўжо ня бойся, i дождж ні зальлець, i сьнегым ні зынясець, тады спыкайней. Застуджаць, застуджываць незак. Застуджваць. Ногі нілізя зустуджаць, яны любюць, каб у цёплым i ў цёплым. Хто ў мыладэя гады застуджывыіць сябе, тэй oŭ намучыіцца к старысьці. Застуджацца незак. Застуджвацца. Січас ты нічога ня думыіш, зустуджаісься, a посьлі будзіш каіцца, папомніш маё слова, будзіш. Сколька яму ні гыварі: ні застуджывыйся, ня слухыіць, ні ў чом яго ня ўверіш. Застудзёмшы дзеепрысл. Абувайся цёпла, зустудзёмшы ногі, будзіш мучыцца. Малый усё дно як зустудзёмшы, у грудкых хріпіць. Заступа м. i ж. Абаронца. У іх самыя галоўныя заступа Сашка, за ім яны як зы камінныю гарою. Грамчэй плач, твыя заступа бягіць, пыжалеіць. Заступание н. Заступніцтва. Нісколька ні паможыць тваё зуступаньня, кылі хочыш, ты дайжа напорціш, есьлі ўмішаісься. Ня лезь ты з зуступаньнім сваім, ня дужа ты там нада. Засураць, засурываць незак. Запарушваць. Вочы ні зусуряй, дренна можыць кончыцца. Вецір як пыцягніць з-зу вугла, вочы зусуряіць. Засурівыць вочы уредна, яны
Дадатковыя словы
грўдкых, дўрысць, застўджывыйся, застўджывыіць, засўрівыць
2 👁