Абязножыцца зак. Абязножаць. У Праскоўі даўно балелі ногі, усё, бувала, жаліцца, a цяперя саўсім абязножылысь, хаты ня можыць піряйціць. Абясхлебіць, абясхлебіцца зак. Спажыць увесь хлеб, часова застацца без хлеба. Неік абясхлебілі, нада, знаць, пресныя што-небудзь сыгеч. Чаго ж ты етык абясхлебілыся, пыслала б хлыпца у мыгазін, ніхай ба купіў. Аваўчэць зак. Зрабіцца нелюдзімым, азвярэць. Адзін, седзічы ў хаці, i аваўчэць можыш. Нешта ён зы пасьледнія ўремя аваўчэў, зьдзелыўся, як зьверь, ні пыдыйдзі, ні слова ні скажы. Адорык м. неадабр. Грубае адмаўленне. Ого, якей адорык, ні пуцступайся, рыспашыць ён табе. Мне твае адорыкі ні ныравюцца, чым ты зынятый? — нічым, i можна було паможч Сярьгею, ён жа табе ішчэ свой. Адгрымець зак. перан. Набурчацца, скончыць бурчание. Адгрімеў, паплёўся некуды c касою, усё раньня хадзіў i бубнеў. Нешта яны сяньня рунувата адгрімелі, раншы яны болыиы свае песьні рызвадзілі. Адгрымячыць зак. Надавадь кухталёў. Івана зы яго дурікі даўно нада було адгрімячыць. Ты свайго, знаць, крепка адгрімячыла, я ажно на вуліцы чула нейкыя бух, бух. Адгрымячаный дзеепрым. Ты хочыш пайціць адгрімячыный i палучыш сваё, так палучыш, што задзівісься. Адгультаіць, адгультаіцца, адгультайнічаць, адгультайнічацца зак. Налодарнічацца. Хвиціць, сколька адгультиілі, як пріехылі ў маі, так i прыкычаліся у цяньку цэлыя лета, помышчы ніякія ні було. Штоб столька ўремя адгультаіцца, нада було ні глядзець, а пряма гываріць: тоя зьдзелый, ета, а ты слова скызаць быялася. Жджы ты, пакуля ён адгультайнічыіць, тады ён кышануць noŭдзіць. Ніхто столька ні адгультайнічыўся, як твой Пецька, скажы, што ён зьдзелыў палезныя зы два гады, сядзеў ны тваёй шыі i большы нічога. i Адгуляцца зак. 1. Раздабрэць, паправіцца без работы. Адгуляўся за лета, як сьлімянёк, стаў. Коні адгуляліся, што сьлімяньнё, ня дужа у аглоблі пыставіш. 2. Закончыць гульню (у куля, у ножыка i інш.). Мяне ніхто ні абгулівыў, я як стану, так зы адзін раз i адгуляюся. Адгыцаць, адгыцацца зак. неадабр. Набегацца, абабегаць з тупаннем. Німала адгыцыла зы два гады., айдзе іна толька ні пыбыла, усюдых нісмашна, нада самой зырыбляцъ. Hi знаю, калі етыя мальцы адгыцыюцца
Дадатковыя словы
абгўлівыў, адбрык, адбрыкі, гультйілі, дўрікі, кышанўць, хвйціць
2 👁