Кругом апскароджына, а тута кусок кінулі i кінулі нівісь на што. Абскарадзёмшы дзеепрысл. Абсям'іцца, абсем'яніцца зак. жарт. Абзавесціся сям'ёй, ажаніцца. Во будзіць чуда, калі Мішка апсямЧцца. Ці ня думыіш ты апсім'яшцца, нешта дужа ласа ны Матруніну дачку пыглідаіш. Абтрапаць зак. 1. Ачысціць ад кастрыцы (ільновалакно). Цяперя i ці сеіць хто тэй лён, a раншы, бувала, самнеш, аптрепліш i прядзеш чуць ня ўсю зіму. 2. Абнасідь, абабіць краі ў адзенні. Ен жа пінжачок яшчэ ня дужа выціртый, ныдзіваць ба можна, a рукавы аптріпаў, ні к чорту годны. 3 перан. неадабр. Абгаварыць. Ізыкі, як хвасты у сарок, аптреплюць каго хочыш кругом. Абтрапацца зак.А. Ачысціцца ад кастрыцы (пра льновалакно). Hy кінь, ніхай пыляжыцъ жмуток, другім разым аптрепліцца. 2. Абнасіцца (пра адзенне). Аптріпаўся, як старіц якей, ці ты путнію адзежыну ня можыш купіць ці cnpa віць. Штаны зьнізу аптріпаліся, худзь ба махры падрезыў. Абтропак, атропак м. Рызман. Пад дождж якей аптрёпык накінуў на плечы, тэй i ладзін, ці к табе хто пріглядывыцца будзіць. Пысыбярі аптрёпкі, c краічку пылажы на сенцы наверъх, будзіць тряпышнік ехыць i здасі. У такім атрёпку дайжа к тубуну стыдна йціць. Ляжыць вун куча атрёпкыў, выбірь што-небудзь пыд гылаву. Памянш. абтропачак, атропачак. Hy пайдзі там якей-небудзь anтрёпычык узьдзень, ці ты ж будзіш у гной путную адзёжыну гамзіць. Атрёпычкым накрыйся i пірібягіш, тут niдалёка. Абтропыш м. 1. Абадранец. Дужа нада Кулініный дачке аптрёпыша зяцім сабе браць. Ходзіць аптрёпышым, усё дно як ня можыцъ путнэя адзёжыны справіць. 2. Рызман. А многа ў мяне ўсякіх аптрёпышыў выляіцца, npiпуціць ніяк ні сыбяруся. Абшчыгіляць зак. Пераўзысці ў майстэрстве, здольнасцях. Пятрок апшчыгіляіць цябе ў два шчоты, ён прыварней зы цябе. Абшчыгіляный дзеепрым. А што я гываріў, што прідзіш апшчыгіляный, стыдна цяперя. Абшываннік м. Той, хто абшывае, займаецца абшываннем. Ідзі ты, апшываньнік, с такою работыю, я луччы зынясу каму-небудзь, дык пы-чылавечыску зьдзелыюць. Абшыванніца ж. Ты ныстыяшчыя апшываньніца, зьдзелыла, як у сапожный, можыш дайжа зыказы браць
Дадатковыя словы
абсемяніцца, абсяміцца, апсімяшцца, пўтнію, сямёй
2 👁