Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Зажымаць незак. перан. Прысвойваць, утойваць. Любіць чужоя зыжымаць, чаго там. Ці ў яго німа, ён зыжымаіць, рыстраціцца баіцца. Зыжымацца незак. перан. Прыбядняцца, праяўляць сквапнасць. Нечыга зыжымицца, у цябе ў аднаго грошы ныкрятына, сколька ўва ўсёй дзяреўні ні сыбяреш. Зажаць зак. перан. Прысвоіць, утаіць. ён мой ножычык найшоў i зыжаў. Глядзі, пупадзець ім у рукі i зажмуць, яны такея. Зажаццазшс. перан. Прыбядніцца, праявіць сквапнасць. Ці ў іх німа за што харошыю апстаноўку купіць, зыжаліся, іна дрыжыць ныт кажныю капейкыю. Зажыць зак. 1. Пачаць жыць лепш, раскошней. 2. Спажыць, прысвоіць. Усё Ціхоныва хызяйства яны зыжьілі, усё ім дысталыся. Зыжывуць яны i тваё, каму ж інычы астаніцца. Зазліцца зак. Раззлавацца. Hi пымінай ты Толіка, ета тиинысьці дзелыіць, i ён зазьліцца ны яе. Яны зазьліліся даўно, ідуць міма, дык дайжа атвырачыюцца, каб ні глядзець сюды. Зазнібець зак. Захныкаць, заныць. Чаго ты, мой нягеглый, зызьнібеў, чаго тама ні хвытаіць? Нешта кума твыя зызьнібелаf гаворіць, у бок дужа коліць. Зазнібецца зак. Нахныкацца. Малыя тама, наверна, зызьнібелыся. Зазубліваць, зазубляць незак. Пашкоджваць лязо. Hi зазублівый скоблі па смольных сучках, яны засохлі, сталі, як жалезныя. Пылажы нож, нечыга зузубляць, ён дужа цьвёрдый, пуўдня нада аттачывыць. Зазублівацца, зазубляцца незак. Пашкоджвацца (пра лязо). Абы-што режыш, паетыму i серп зазублііцца. Каб сярпы ні зузубляліся, ны жалезныя ня вешый. Зазубіць зак. Пашкодзіць лязо. Увесь тапор зузубыа ны кысьцях, косьці нада сеч тупічкыю якою. Зазубіш нож — глядзі, пупадзець. Зазубіцца зак. Пашкодзіцца (пра лязо). Ен жа ні сам зузубіўся, ножык етый, na нейкыму зялезьзю стругаў. Бірягі тапор, зазубіцца — палкі дроў нечым будзіць пірясеч. Зазубленый дзеепрым. Лупатка саўсім зазубліна, нада хут троху цірнуць бруском ці патпілкым, а так яе ў зямлю ня ўсодзіш. Зазыкаць зак. 1. Загізаваць. Я к зазьікьііць скот, тады зь ім будзіць трудна, збутуряй скарей куды-небудзь у ваду, можа, ўдзержыш. 2 перан. жарт. Пачаць бегаць. Ох
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зажмўць, зазўблівый, зазўбліна, зазўблііцца, зазўбіцца, зазўбіш, зыжымйц, тййнысьці
0 👁
 ◀  / 281  ▶