нічога. Я за іх вазьмусяf я іх атучу жырібцувицца, у мяне як мыінькія возьмуцца зы работу. Жарабятнік м. Воўк, які палюе за жарабятамі. Ранты у нас кругом былі лясы, вяліся жырібятнікі, то там то там, пачуіш, зарезылі жырябёнка. Жарабятня ж. 1. Хлеў для ўтрымання жарабят. Ранты жырібятні былі, ды вайны, як коні многа було, а цяперь іх ня строюцьконі мала, усё машыны i машыны. 2 перан. Вялікая недагледжаная хата. Нашто вы сабе ны дваіх такую жырібятню рызьвялі, хто ў ёй жыцъ будзіць, яе ж толька вымыць сіла нада.. Жарануцца зак. Модна ўдарыцца. Сам пыныгырадзіў, сам упацёмкых i жырянесься аб ета гыраджэньня. Жардзей м. абраж. Празмерна высокі чалавек. Урадзіўся жардзей, па ком ён толька рос. Усё тэй жардзей зысыжанскій зь ёю хадзіў, пакуля пріжыў дзіцёнка. Жаўлачча, жаўлаччо н. зб. Жаўлакі. У яе ў дзеўкых було нейкыя жыўлачча пы ліцу, а тады прайшло замужым. Ат прастуды жыўлаччо пы ўсяму целу. На левый наге высыпыла жыўлаччо. Жаўтавіцца незак. Фарбавацца ў жоўты колер. Белыя скицірсьці кыла жоўтых пасьцілык жуўтивюцца, нейкыя краска была някрепкыя. Жаўтачка м. Малярыя. Жыўтичкі нейдзі пытхваціў, сколька ні лячыўся, куды ня кідыўся, нічога ні пымагло. Жуўтачка уелыся, косіць іх пыдряд. Жаўтляк м. абраж. Худы, змізарнелы чалавек. Выпрывілыся некуды сы сваім жыўтляком. Так i пірідай таму жыўтляку, што ніхай ні дыжыдаіць асобыга пріглашэнія. Жаўтлячка ж. Адз злосьці, ат ненывісьці стала жыўтлячкыю, іна толька адну сябе любіць, i то раз у год. Жданнё н. Чаканне. Пыдыждаць ба можна, толька ці будзіць толк зь етыга ждыньня. Нічога ім тоя жданьнё ні дало. Жмаць незак. Ціснуць. Дурачыюцца, балыюцца, жмуць адзін другога. Бацінкі крепкія, ну левый трошку жмець. Жмацца незак. Ціснуцца. У тэй аўтобусік жма'ліся, ён малінькій, ня ўбіцца було, я за дною киплію ні асталыся. Жмут м. Скрутак. Тріп'я жмут ляжыць у сенцых, як будзіць тряпышнік езьдзіць, здадзім, можа, ў яго ніткі ладныя будуць ці платочык якей. Памянш. жмуток, жмуцік, жмуточак. Жмуткоў травы ныбрала, ныбрала i аба
Дадатковыя словы
атучў, жмаліся, жуўтйвюцца, жырібцувйцца, жыўтйчкі, жыўтлякў, кйплію, скйцірсьці, тріпя
3 👁