Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Дыхала н. Дых. Нешта ў грудзях як кылянула, аж дыхыла зыняло. Пад дыхыла яму як дасьць, ён i пикаціўся ўверьх тырмашкымі. E Еджаный дзеепрым. Часткова з'едзены, каштаваны. Вярнуліся мы — нічога ня еджына i ня трогына, як /aнулі, так i ляжыць нічыпаныя. Крупеня еджыныя, вун i міска нямытыя стаіць, а бульба ня трогына. Емя н. Яда, ежа. Во відзіш, ікая я быгачка, сколька бульбы асталыся, тута табе i семя, тута i емя, i пырасёнычык рюхыіць: дай. Енчанне н. Екатанне, стогн. Ня столька ў цябе тэя болі, сколька енчынъня. А ляжы ўжо моўча зь енчыньнім стваім! Енчыцца незак. Мучыцца, цярпець пакуты. С anneчынымі пальцымі будзіш доўга енчыцца. Болъшы некуды енчылыся, боль пряма нівынасімыя. Еханне н. Язда. Ідзі ты к чорту с такім ехыньнім, я скарей пяшком дайду. Я знаю, якоя там будзіць ехыньня: дзесіць баб ны калёсы налезіць, што конь ні пыцягНІЦЬ. Ехаць незак. перан. Распускацца (пра вязаны выраб). Такея чулкі ня носкія, яны быйстра едуць. Вязёнка ны ладоні едзіць, нада зуцуруваць. Е ё лачка ж. часц. мн. Хвошч. Елычкі вясною цілятым ірвуць i ігнятым, яны ішчэ ні распусьцюцца, іх туўкичыкымі завуць. Па ёлычкых каровы троху наеліся. Адна ёлычка засела пы ўсяму полю, ды густыя, густыя. Ёрзала м. i ж., ёрзаннік м. Той, хто ёрзае. Другей яшчэ такей самый ёрзыла найшоўся, мінуты ціха ні пысядзіць. Hy, ёрзылы, нада вам спакой даць.. Чаго там места німа ёрзыньнікым, aŭ даўно ремінь na іх хадзіў? Ёрзанніца ж. Пысядзіця, ёрзыньніцы, ціха, як вас точыць нешта, седні німа ніяк. Ёрзнуць зак. Пачаць ёрзаць. Ты у мяне ёрзьніш січас, палучыш такой. Ёрзнуцца зак. Ударыцца, упаўшы зверху. Ладна ёрзнуўся сы йгрушыны ўмесці c сукым. Будзіця лазіць, пакуля ёрзьніціся, тады ні скліміця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўстыя, зедзены, кылянўла, распўсьцюцца, туўкйчы, іaнулі
1 👁
 ◀  / 281  ▶