Народнае вытворнае слова (1981). Том 1. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Гмыр м., гмыра м. i ж. Надзьмутая, нелюдзімая, нёзадаволеная асоба. I гляніш — німа нічога завідныга, i так сядзіць гмырь, ат людзей атвырачыіцца. Такей самый гмыря, як дзед. Усю нядзелю гмырію ходзіць: рызабідзілі дужа, што праўду скызалі, гаворюць жа людзі, што чорт праўды ня любіць. Памянш. гмырок. Зыдаўся гмырёк пы сваёй пріродзі: спадлоб'я гляніць i пабег. Узмацн. гмырына. Як толька Прося зь ім век прывікувала, c такім гмыріныю. Павеліч. гмырышча. Hi пысядзіць зь людзямі, ні слова ні скажыць, шапку на вочы i пашоў гмырішча, i ўсё. Гнаяўка ж. Невялікі нарыў. Другей раз i гныяўка ускочыць — намучыіць. Памянш. гнаявачка. Гныявычкі лашлі пы бырадзе, нада було б чым-небудзь пымазыць. Гнідзіна 1 ж. Гніда (ca знач. асобнасці, адзінкавасці). Як вымыіш ca шчолыкым гылаву, ні разу ні гнідзіны ні зывядзецца. 2 м. i ж. перан. абраж. Капрызнае дзіця, надакучлівая, непажаданая асоба. Лазіць ета гнідзіна пуд рукамі усюдых, глядзі, кіпятком абваріш. Паўзець сюда гнідзіна, рысьсядзіцца i пашоў жвянькыць: тоя яму ні так, ета яму ня етык. Гнілацёп м. неадабр. Неахайны, недагледжаны чалавек. Я ўстреціў: ідзець гнілацёп нейкій, дайжа ні падумыў ба, што Пынасёнык так апусьціўся,— ні пызнаў. Гнілацёпка ж. Урадзыыся такою гнілацёпкыю, ці йна сыма сябе дагледзіць ня можыць, зь ёю i мужык із-за етыга жыць ні стаў. Гл. г л i н a ц ё п. Гніліна ж. 1. Загніванне, гніль. На від ігруша уродзі крепкыя была, a ў сярёдку гніліна, буря ŭ пірілумала. 2. Гнілушка. Гніліна выляіцца пыд ныгамі, як прібраць некыму. Памянш. гнілінка. Я ні купляў ба тую хату, іна някрепкыя, у бёрных гнілінка ёсьць. Па-мойму, дык з гнілінкыю ігрушы яшчэ смашней. Гніллё н. 1. Гнілушкі. Hy ніхай пацсохніць гнільё, у печы спаліцца. 2 м. i ж. перан. Слабая, нямоглая асоба. Ен i мыладзей гнільлё быў, усё кирхыў, як здыхля. Што, кылі мы ўжо гнільлё, толька сьвет копцім. Гнілушка 1 ж. Гнілы кавалак дрэва, гнілушка. Гнілушкі пыпілілі i склалі пыць сьцяну, насохнуць, дык пыгыряць. Нада було пызьбіраць гнілушкі, чаго яны выляюцца. 2 м. i ж. перан. Слабая, нямоглая асоба. Была бибіца крепкыя, здаровыя, а стала гнілушка,— уремя, што ж хацець, кылі пыдзь дзівяноста пыдбіраіцца. Па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бйбіца, гнілўшка, кйрхыў, лўшкі, спадлобя
0 👁
 ◀  / 281  ▶