ся. Сін.: Ад чорта i пад печ не схаваешся. Бывав, пападзеш у талей переплёт, што i хацеў баг ды не выкруцішся, ад чорта i пад печ не схаваешся. Аддай рукамі, хадзі нагамі. Звяртаецца ўвага на несумленнасць тых, што пазычаюць у доўг або бяруць на час рэчы i не вяртаюць. A ці раз мне за сваім добрым прыхадзіяася бегаць, праўду ж гавораць: аддай рукамі, хадзі нагамі. Аддам на святэй Адам. Кажуць, калі немагчыма аддаць доўг, вярнуць узятае. Во так во i бывав: дисі ча/швеку, выручыш, а ад яго тады пачуеш: аддам на святэй Адам. Адзін блін i тэй на рэшаце. Вызначаецца выключная нястача сям'і. Ты сама, кумачка, знаеш, як Прося жыве: адзін блін i тэй на рэшаце. Адзін відзіць за Сажом, другей за Вяхрою. Вызнача , ецца непаразуменне або супрацьлегласць меркаванняў cyразмоўцаў. Пачута,'ды, відаць, i ўзнікла ў в. Парадзіна, якая знаходзіцца ў трохкутніку, утвораным упадзеннем Вяхры ў Сож. Як ты з імі згаворышся, калі адзін відзіць за Сажом, другей за Вяхрою. Адзін гаў, другей кусь, [трэццій длюсь]. Асуджэнне зламысных выказванняў, учынкаў. Больш поўны варыянт асуджае тых, што такое зламысніцтва падтрымліваюць, адабраюць. А сколько разоў так бывала: адзін гаў, другей кусь. У той хеўры што-небудзъ людское ўвідзець трудна, тама адзін гаў, другей кусь, трэццій плюсь. Адзін глаз на Каўказ, а другей на Кудрычы (Лешчанку). Жартоўнае выказванне па аДрасе легкадумнах аматараў заляцацца ў розных вёсках. Хто не знае ватага Хведзю, у яго кажный дзенъ адзін глаз на Каўказ, а другей на Кудрычы. У твайго Пецічкі адзін глаз на Каўказ, а другей на Лешчанку. Адзінокаму сабаку i хвост забава. На адзіноце карысны любы занятак. Папаліся ёй качулкі, няхай качае, адзінокаму сабаку i хвост забава. Адзін плача, другей скача, [трэццій песенькі пяе]. Адлюстраванне няроўных умоў жыцця розных людзей. 3 веку вякоў так вядзецца: адзін плача, другей скача. У іх ужо даўно так: адзін плача, другей скача, трэццій песенькі пяе
Дадатковыя словы
дйсі, сямі, чаішвеку
16 👁