Адзін раз у гаду прауду гаворыць. Асуджэнне хлусаў, падманшчыкаў. Як ты мог паверыць такому чалавеку, ён жа адзін раз у гаду прауду гаворыць! Адзін сцюдзень i ў свята (празнік), i будзень. Пра вельмі сціплыя ўмовы жыцця, абмежаванасць сродкаў існавання. Хоць куляшу наварыла, i то ладна, з яе багацтвам адзін сцюдзень i ў свята, i ў будзень. Яны так жылі, што адзін сцюдзень i ў празнік, i ў будзень. Адзін (толька) чорт можа пражыць каланщаю. Належнае харчаванне патрэбна кожны дзень. Хочаш ці не, а тры разы нада пад'есцъ, адзін чорт можа пражыць каланщаю. Кажнаму чалавеку нада хароцше пітаніе, толька чорт можа пражыць каланщаю. Адзін шые, другой порыць. 3 лёгкай іроніяй гавораць пра тых, што займаюцца малакарыснай справай. Вун meae ненаглядные друзья, заняліся работаю: адзін шые, другей порыць. Сін.: Наша Хвядора (Сора) то шые, то пора. Щ відзіш, якая з яе работн 'ща, наша Хвядора то шые, то пора. Цэлый дзень наша Сора то шые, то пора. Ад ігрушы — дулькі, ад сасонкі — шышкі. Нашчадкам перадаюцца рысь! характару, уласцівасці, звычкі бацькоў. Чаго ж хацецъ ад Матруноўніных дачок, языкастыя як мама, ад ігрушы-— дулькі, ад сасонкі — шышкі. Аднаго бусь, другого кусь. Пра розны падыход да людзей там, дзе стаўленне павінна быць аднолькавым. У нашага старшыны даўняя зивядзёнка такая: аднаго бусь, другого кусь. Адна жаць, а пяць (сем) ляжаць. Падкрэсліваецца адсутнасць у калекдыўнай працы парадку, зладжанаеці, адкаэнасці. А ці ў нас кажный год не было так, што адна жаць, а пяць ляжаць. Тома работа Ізвесная: адна жаць, а сем ляжаць. Адна капля не дождж. Выпадковыя, адзінкавыя з'явы, падзеі не сведчаць пра надыход чагосьці новага, істотнага. Я тожа так думаю, што адна капля не дождж. Аднаму па каму, а другому па крошцы. Пра неадпавёднае размеркаванне льгот, выгод. Ты не дзялі так. як наш старшыщ дзяліў: аднаму па каму, а другому па крошцы. 1а Зак
Дадатковыя словы
выпадкбвыя, зйвядзёнка, зявы, падесцъ
16 👁