Старонка 71
◀ / 321 ▶
пасцілкамі абвешаецца, другая рушнікі па сценах распастрэ, — у кажнай хаце свая кошка. У карчме такая чэсць: можна выпіць і пад'есць. Жарт у адрас сталовых. А што тут думаць, пашлі зайдзем, у карчме такая чэсць: можна выпіць і пад'есць. У крывой ступе крывэй таўкач. Абодва аднолькавыя. І збіраўшы, так не дужа падбярэш, у крывой ступе крывэй таўкач. Вар.: Да крывой ступы крывэй таўкач. Яно ж усягда так падбіраецца: да крывой ступы крывэй таўкач. Параўн.: Абое рабое; Два сапагі пара. У кума кума пазычыла вума іран. Трэба жыць сваім розумам. Вот табе, у кума кума пазычыла вума, — паслухала чорта і без каровы асталася. Укусіла муха за вуха. Пра таго, хто паводзіць сябе непрадказальна. Чаго ён з сябе выпрыгавае, ці яго ўкусіла муха за вуха? У лені баляць калені іран. Лянота нярэдка апраўдваецца хваробай. Ці ты не знаеш, чаго ён ніяк не выбераецца ў Калінаўку? — у лені баляць калені. У лесе дроў не відзеў (не найшоў). Пра таго, хто не заўважае відавочнае. Як жа ты глядзеў, што ў лесе дроў не відзеў! Ай, яго пашлі, а тады сам бягі, ён будзе шукаць, як тэй, што ў лесе дроў не найшоў. Улетку і кусцік начаваць пусціць. Летам усюды добра. Цяпер Гарасёнак не гаруе, і ў капе пераспіць, улетку і кусцік начаваць пусціць. У людзях залюдзяніш, у рудзе зарудзяніш. Сярод людзей навучышся жыць, у адзіноце ў брудзе сам зробішся брудным. Не атарвывайся ад другіх, даўно прымецілі, што ў людзях залюдзяніш, у рудзе зарудзяніш. У Марусі вясцей тры корабы, а ў Палусі з гакам іран. Высмейваецца пляткарства. Етыя падругі разнясуць што хочаш, у Марусі вясцей тры корабы, а ў Палусі з гакам. Умееш браць — умей аддаць. З даўгамі трэба разлічвацца своечасова. А што ж ты хацеў, узяў і хвастом накрыўся? — не, браточак, умееш браць — умей аддаць. У новых ботах не зачыняюць вароты. На працу няварта апранацца па-святочнаму. Надзень якей-небудзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 321 ▶