Старонка 59
◀ / 321 ▶
Пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Пра шкадлівую асобу, ад якой адны непрыемнасці. А хваціцеся вы, якей быў меншый Кулажыхін: пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Поп і ад чорта падарак возьме. Высмейваецца хцівасць, скваннасць асобных свяшчэннаслужыцеляў. Поп гаворыць адно, а дзелае другое, поп і ад чорта падарак возьме. Прадаў — на пугу (бізун) не заработаў. Пра гандаль без выручкі. Прадаў, канешне, прадаў, толька прадаў — на пугу не заработаў. Ета не продаж, што прадаў — на бізун не заработаў. Прадаў сапагі, купіў лапці іран. Пра стратны гандаль. Смяюцца бабы, што ўзноў Ісачыхін зяць прадаў сапагі, купіў лапці. Прарэх, прарэх, пакуля дзірка. Маленькія непрыемнасці цягнуць за сабой вялікія. Не давай дзіцёнку ўцягывацца ў гарэлку, патроху, патроху звыкне — прапаў, прарэх, прарэх, пакуля дзірка. Праўда [і] без няпраўды абходзіцца. Для сцвярджэння праўдзівасці хлусня непатрэбна. Старая Лісавета справядліва гаварыла, што праўда і без няпраўды абходзіцца. Проса ў ступе, а таўкач у руках. Не варта пытаць, калі ясна, што трэба рабіць. Якея табе ўказанні нада, проса ў ступе, а таўкач у руках. Прошлага і на скакуне не дагоніш. Мінулае немагчыма вярнуць. Што старае ўспамінаць, успамінай ці не ўспамінай, а прошлага і на скакуне не дагоніш. Прывыкай, кароўка, к саломке, сянцо авечкі паелі. Гавораць пры няхватцы добрага корму. Як нечага ў яслі залажыць, дык нехаця скажаш: прывыкай, кароўка, к саломке, сянцо авечкі паелі. Прывычка ў чалавека чужэя грошы счытаць неадабр. Пра чалавека, які ўмешваецца не ў сваю справу. Вот прывычка ў чалавека чужэя грошы счытаць, я такіх людзей не люблю. Прыгаць, дык з высаты. Калі што рабіць, дык з размахам. Абы-як Самусёнак не хоча, яму калі прыгаць, дык з высаты.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 321 ▶