ню (лазню) — зайшоў (папаў) у пуню. Дык айдзе ж твой Максім, ён, верна, пашоў у баню, а зайшоў у пуню. Ён, калі хочаш, пойдзе ў лазню, а зайдзе ў пуню. Ну што, узноў Піліп пашоў у баню — папаў у пуню. Пашоў у лазню — папаў у пуню, — так доўга смяяліся над Андраёнкам.
Пашоў (схадзіў) у чужую клець малебен пець іран. Пайшоў красці. Падажджы, год-два падрасце і пойдзе ў чужую клець малебен пець. Можа і ты схадзіў у чужую клець малебен пець?
Пашоў цялёнкам — вярнуўся быком іран. У некага з узростам пабольшала адмоўных якасцей. Явіўся ўчора Вольгачкін унук, думаеш, паразумнеў? — не, пашоў цялёнкам — вярнуўся быком.
Пень нарадзі — залюбуешся. Адзенне істотна ўплывае на знешні выгляд асобы. Надзенься як папала — будзеш хадзіць чучалам, а пень нарадзі — залюбуешся.
Перабірліў на яду, ды няспраўны на хаду. Пра таго, хто любіць смачна паесці, але неахвочы да працы. Падзікаваліся мы на Арынінага зяця: перабірліў на яду, ды няспраўны на хаду.
Перад п'яным і чорт з дарогі сойдзе. З п'яным лепш не звязвацца. Што з ім гаварыць, калі ён лыка не вяжа, перад п'яным і чорт з дарогі сойдзе. Сін.: П'янаму і чорт дарогу ўступіць. Пад чаркаю ён дужа неўкавырный, з ім тады луччы не чапацца, п'янаму і чорт дарогу ўступіць.
Песенку спела і кончана дзела. Выражаецца адабрэнне завершанай справы. А што ёй доўга талкаваць, песенку спела і кончана дзела.
Плачуць не над горсцю, а над прыгаршчамі. Не варта надта бедаваць пры неістотнай страце. Парасёнак — ета не карова, можна перажыць, плачуць не над горсцю, а над прыгаршчамі.
Плугам пні карчаваў, бараною ляда драў. Свавольства багацея не мела межаў. Змітрок як Змітрок, а можа твой бацька плугам пні карчаваў, бараною ляда драў.
Пляшывый шалудзівага ў госці пазваў (зазваў). Іранічнае выказванне пра сяброўства малапаважаных асоб. Вун ці відзіш, павалакліся ўдваіх к Сярожку, пляшывый шалудзівага ў госці пазваў. Чуеш, якея песні завялі ў Бардадынавых, пляшывый шалудзівага ў госці зазваў.
81 👁