Шчык, шчыкунь выкл. Пра шчыканне. Шчык яго за бок, Міша аж падскачыў. Падыйшоў ды шчыкунь яе, яна як заверашчыць! Шчыкатаць незак. метаф. Бегчы, дробна перабіраючы нагамі. Вун твой малый ca ўсіх ног шчакоча ад балыйака. Шчыльна прысл. перан. Прылежна, старанна. Ранты работалі ў калхозе шчыльна, a цяпера не дужа разганяюцца. Шчымленне н. Ныццё. Болі балыиэя няма, a ўсё нейкае шчымлённе насяродку, пад грудзямі. Усё ўрэмя шчымленне на серцы. Шчынянне н. Змятанне з зерня адыходаў. 3 тагсім шчыняннем ты палавіну ячменю ў мякіну загоніш. Шчыняць незак. Змятаць з зерня адыходы. Ema як самі сабе жылі, пасады змалоцяць, трошку ссунуць i пачынаюць шчыняць зярняты. Шчырэннік л/. Той, хто шчыруе. Канешне, для сябе кажный шчырэннік. Шчырэнніца ж. Юлька была шчырэнніца, яна ўсіх сваіх не забывала i чужым памагала многа. Шчытнасць ж. перан. Эканомнасць. У раскідона шчытнасці ні разу не будзе, усё распусціць за раз. Шчэрба ж. Шчыліна. Бальшую шчэрбу нада забіць достачкаю, каб у яе дождж не наліваў. Шыішча ж, павеліч. Шыя. На такую шыішчу рубашку не падбярэш у магазіне, нада спецыялъна заказывацъ. Шыкацца незак. іран. Выстаўляць багацце. Чаму ж ім не шыкацца, сыны дабра навязлі. Шынь выкл. Вокліч для адганяння жарабят. Шынъ, куды лезет! Сячас у гарод можа пераскачыць. Шырачына, шырачынь ж. Шырыня. Шырачына ў палатне нармалъная, толъка яно не дужа адбелена. Палядзела я на палосы: шырачынь нямерная, калі такую абматычаш! Шырачэнный прым. Вельмі шырокі. Ішоў яе кавалер: рубашка шырачэнная, вісіць, штаны шырачэнныя, большы на пужала похож. Ючэнне н. Ненадзейны прыстанак. Ючэнне — ета на месяц, на два, ад сілы на паўгода, на ўсё ўрэмя нада пра сваю халупіну думацъ
Дадатковыя словы
шчыкўнь
1 👁