Сустаіванне, сустоіванне н. Адстойванне (ад прымесяў). Відзіш, як пачысцела вада после сустаівання. На дне іл ад сустоівання, выль прама на зямлю. Сухотка м. і ж. Вельмі худая асоба. Сама сухотка і дзяцей голадам пазамарывала. Памянш. сухотачка. Прывёз са свету сабе жонку, — сухотачка-сухотачка, айдзе ён і выпараў такую. Сціжба ж. Вялікая колькасць. Што ім тэй луг прыбраць, людзей сціжба, за адзін дзень усё саграбуць. Сыпчык м. Зласлівец, прадажнік. Мы помнім, якей сыпчык быў яе большый: так і глядзеў, каб каго падкусіць. Талалайка ж. эмац. Язык. Длінная ў яе талалайка. За белым бярэзнічкам талалайка брэша (загадка). Памянш. талалаечка. Во каб хто найшоўся ды пакараціў яе талалаечку. Талчок м. метаф. Вайна. Калі талчок палучыцца, многа народухну лясне, ой, многа. Таптанец м. 1. Той, хто топча. Лезе таптанец са стога, хоць ба там вілак не было! 2 перан. жарт. Няўмелы танцор. Дайце кругу, таптанцы выходзяць, ім нада многа места! Тарабарня ж. неадабр. Балбатня. У іх у хаце пастаянна тарабарня, адтуля людзі пасці не вылазяць. Тарадэенне н. неадабр. Пустыя размовы. А думаеш, яны сяння што-небудзь інцярэснае скажуць, тое ж самае тарадэенне будзе. Тарханнік м. Штурханнік. Зловіць калі-небудзь етый тарханнік па зубах. Тарханніца ж. З цябе тарханніца як з самых балаўных мальцаў. Таўканецца зак. Стаўчыся хутка, спрытна. Калі таўканецца проса, я кашы зваріла б, з малаком ба дзеці з'елі. Таўпяшэнне н. Штурханіна ў цеснаце. У такім таўпяшэнні нічога путнага не ўвідзіш, луччы туды не лезць. Ткаха ж. Ткалля. Я віджу, што з цябе неплохая ткаха скора можа палучыцца. Тоўбік м. гумар. Таўстун. У Машачкі ладныя тоўбікі падрастаюць. Памянш. тоўбічак. Відзіш, якей тоўбічак бегае, ета Андрэіхін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁