Старонка 300
◀ / 321 ▶
Смакатун м. Аматар смачна паесці. Ты сама знаеш, якей смакатун быў Шурык. Памянш. смакатунок, смакатунчык. Ну хадзі, мой смакатунок, я табе нешта смашненькае купіла. Сячас я сваіх смакатунчыкаў пакармлю, тады пойдзем. Смакатуха, смакатуння ж. Ніяк не ўгодзіць Каця сваёй смакатухе, усё ёй нясмашна. Во задалася смакатуння, не прыдумае, што б яна з'ела. Смяляк, смяляка м. Смяльчак. Ваш смяляк каб не пабег уцякаць ад зайца. Знаем мы, якей ён смяляка, хочаш, ад ката кінецца, што не дагоніш. Смяяннік м. Той, хто смяецца. Кучаю сабраліся смяяннікі, нешта дужа інцярэснае расказывае Барчанок, усе аж заліваюцца. Смяянніца ж. Ці ты не знаеш смяянніц, палец пакажы — і яны будуць хахатаць. Спазранне н. Упадабанне. Якое пярхілу спазранне нада, сагласна Анюта іціць, дык няхай радуецца. Споўзцца зак. метаф. Сысціся (пра нямоглых асоб). Ім каб толька споўзцца, яны знайдуць што абсуждаць. Спрамліваць незак. Выпрамляць. Узяліся спрамліваць дарогу, да аборка давялі і кінулі, там нада было канаву капаць. Ссучыцца зак. Зрабіцца бессаромным, нягодным. Тваёй залоўкі нядоўга ссучыцца, совесць ў яе і не начавала. Стаўбаўшчык м. Той, хто ставіць або правярае слупы. Пашлі стаўбаўшчыкі прама па пасевах, ні на што не глядзяць. Стаўбаўшчыца ж. Нечага з імі хадзіла стаўбаўшчыца, запісывала нешта ў цятрадзь. Страшаннік м. Той, хто палохае. Не дужа хто баіцца Цітавага страшанніка. Страшанніца ж. Ну вун пашла Малашонкава страшанніца, ці дужа мальцы спужаліся яе. Страшэннік м. Страхар. Налівай абед, страшэннікі злазяць з крышы. Страшэнніца ж. З цябе б ладная страшэнніца палучылася, не хужы Карнілоўны. Супчык м. экспр. Нягоднік. Сачылі супчыкі, калі ён адвернецца, толька пашоў з тапарком, яны ў вакно.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 321 ▶