Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Расчухоніванне н. Ушчуванне. Панынаецца Шулякова расчухоніванне, яны яго дайжа ў разон не бяруць. Расшырэлый прым. Пашыраны. У тым канцы расшырэлыя палоскі, мальцы там шыры захватывалі плугамі. Ратазейнічанне н. Разявацтва. Ратазёйнічанне да дабра не даводзіць, із кашолачкі што хочаш могуць ухваціць. Рукавод м. гумар. Кіраўніцтва. У нас глаўный рукавод — праўленне, старшына ўсягда саветуецца. Сагрэсць зак. перан. Схапіць, арыштаваць. Лаліцэйскія саграблі дзевак i ў горад, a адтуля адправілі ў Германію. Сажвакаць зак. Зжаваць. Цялёнак рукаў у кохтачке сажвакаў. Сажвакацца зак. Зжавацца. Мякуш трошку сажвакаецца, a скарынкі я ў рот не бяру. Сажваканый дзеепрым. Праенок сажвакан, a крандзялёў некуды мне есцъ. Саламон м: экспр. Недарэка. Лапала сабе якога-то eaламона, хваліцца: мужык, мужык. Памянш. саламонш, саламончык. Бегае за ёю якей-то ходасаўскій саламюнік. Таварылі, што Кацькін саламончык збіраецца ў сваты. Зніж. саламоня. Такей ужо саламоня яе меншый, што дайжа не прыдумаць якей. Памянш.-зніж. саламонька, саламонічка. Некуды павялі хлопцы Гапкінага саламонъку. Не нада mpoгаць саламонічку, няхай гуляе з дзяцямі. Саламоненне н. Плявузганне, пляткарства. 1 ў Антона такое самае саламоненне, кажный дзень усё пустое на языку. Саламоніць незак. Плявузгаць, пляткарыць. Як ім не надаесць саламоніць, усё пераліваюць i пераліваюць nycmamy. Caламонщца незак. 1. Плявузгаць; пляткарыць. Узноў у Мархвінай хаце саламоняцца. 2. Плявузгацца, плягкарЬщца. Ім будзе саламоніцца айдзе хочаш, языкі незибарсываныя. Салка н. памянш. Сала. Еж, еж, мой маленькій, я табе салка яшчэ адрэжу кусочак. Саскубсць зак. перан. Спрасці. Дзве мычкі саскубла за дзенЬу ці ema прадзенне. Саскубсца зак. Спрасціся. Вовенка скора саскубёцца, яе нямножка. Саскубеный дзеепрым. Усе мычкі саскубены, нада ўзноў мыкаць. Састаговыванне н. Складанне ў стог. Вот кончым caстагдвыванне, тады можна і перадыхнуць. 10a Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

незйбарсываныя, саскўбены, саскўбла
1 👁
 ◀  / 321  ▶