Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Разырдзець зак. экспр. Выклікаць злосць. Яго другей раз як разырдзіць, кажацца, із шкуры выпрыгне. Разырдзецца зак. Моцна раззлавацца. Міхалка не меншы разырдзеўся, ён ба гатоў быў паесць сваіх суседак. Раскакацістый прым. Разрослы. На гародзе зямля жирная, дык усё раскакацістае-раскакацістае. Раскапычыванне н. гумар. Шпаркі бег. Дужа ім наравіцца раскапычыванне, набегаюцца — тады спяць, хоць страляй над імі. Раскіпець зак. эмац. Моцна раззлавацца. Трахімёнак нешта сказаў не na ём, дык ён як раскіпеў! Раскрасавец м. Выключны прыгажун. Ну як жа, у яе ўсе сыны раскрасаўцы, дужа любіць хваліцца. Распасціраннік м. метаф. Крыкун. Мікілай яшчэ тэй быў распасціраннік, ад яго вуліца трашчэла. Распасціранніца ж. Ой, дужа мне анцярэсна слухаць тую распасціранніцу, няхай крычыць, хоць захлынецца. Распінаннік м. груб. Крыкун. Хватае там распінаннікаў i без Васіля, усе як на подбор. Распінанніца ж. Чаго ж мала Аўдзяёнкавай распінанніцы, у яе ўсяго поўна па самое горла. Распіць зак. Выклікаць п'янства. / другого можа pacпіць, будзе Вера бегаць na дзярэўне i падбіраць пад плятнём. Распургацца зак. Пачаць прагна есці. Як распургаецца яе Кірыла, не можа насытаць сваё бруха. Распустадомнічацца зак. Зрабіцца бадзягай, бесклапотнікам. Ці ён учора распустадомнічаўся, Навумёнак усягда ў одной парэ. Распута 1 ж. Свавольства. Як дасі pacnymy, ты іх тады ў руках не ўдзержыш. 2. м. i ж. Свавольнік. Ну ŭ распута малец, спокойна мінутачкі не пасядзіць. Распярхікаць зак. Выклікаць моцны кашаль. Нешта i Аўрамёнка распярхікала, ён жа ўсягда бярогся, не застуджаўся. Распярхікацца зак. Раскашляцца. Распяроакаўся, як старэй дзед, бярэжца нада, голым на двор не выскакываць. Распячорыванне н. эмац. Распаўненне. Не, я такого распячорывання не хачу, ідзе чалавек, як дрыгва, пухціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянства, распячбрывання, распўргаецца, слўхаць
1 👁
 ◀  / 321  ▶