Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
цяпера яму хоцъ ба якую рабацёначку найціць, надаела хлынксщъ неприкаянна. Рабчык м. гумар. Чалавек з рабым тварам. Гатин, рабчык падбівае клінкі к твоей дачке. Разарвыванне н. 1. Цяжкая праца. 3 такім разарвываннем доўга не прадзержашся, нада i аддыхацъ патроху. 2. Крык, гвалт. Мы тожа чулі разарвыванне на полі, толъка не панялі, якая ірду тварыла. Разбабухкыванне н. Празмернае раскопванне. Перастань ты з разбабухкываннем, нашто табе такея ямы. Разбаразніцца зак. Пачаць гаварыць абы-што. Як разбаразтуся старей Мікіта, не пераслухацъ было. Р'азбаранцецца зак. Разбурчацца, разбубнецца. Неізвесна, з чаго з якога разбаранцёлася, нешта старык не па ёй ступіў. Разбурлыкацца зак. Пачаць часта падаць. Во разбурлыкаўся твой у ну к, два шажкі ступіць i бразъ, i бразь. Развінчыванне н. перан. Свавольства. Дужа надаела іхнае развтчыванне, дурэюцъ болыиы некуды. Разгалужаный дзеепрым. Такі, які рассваволіўся. / Сашкіны атлёты разгалужаныя, як Цюхеліняты. Разгаргарыць зак. Выклікаць злосную лаянку. Яго як разгаргарыцъ, дык на цэлый дзет, а хочаш, i вечара прыхваціць. Разгаргарыцца зак. Пачаць злосную лаянку. Яе свякрова разгаргарылася, нешта не па ёй помыта ці пагладжана. Разгаржамызджыванне н. Разбіранне нагрувашчанага. А надаела разгаржамызджыванне, да етага хламу гады два ніхто не прыкасаўся. Разглуздываннік м. Той, хто імкнецца разабрацца, зразумець. Шчога твой разглуздываннік не паняў, ён як варанок якей. Разглуздыванніца ж. Во якая твоя разглуздыванніца: заместа бязмена нясе качулку. Раззелянець зак. Пакрыцца зелянінай. Разземнелі гароды няпаханыя, нясеяныя, зністажаюцца дзярэўні кругом. Размукацца зак. Пачаць часта мычэць. Размукалася твоя Сіўка, відна, яблык захацела крышаных. Размярэкыванне н. гумар. Разважанне. Вы паслухайце Кузьмова размярэкыванне, тады скажаце, хто праў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разбаранцецца, разгалўжаныя, размўкалася
0 👁
 ◀  / 321  ▶