Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Прашатацца зак. Пабадзяцца пэўны час. Тута яны нічога не пасобяцъ i у горад выправяцца — там без толку прататаюцца. Прогаладзь ж. Галаднаваты час. Ранты нічога ў іх не было i цяпера жывуць у прогаладзь. Прут м. Верхняя, патоўшчаная частка касы. Ты на прут не глядзі, прутам касіць не будзеш, нада, каб жала было войстрае. Прыбаўляць незак. перан. Падрастаць. Клянкі сталі быйстра прыбаўляць, па паўметра за лета выганяюць. Прыбавіць зак. Падрасці. Во як ты сёлета прыбавіў, чуць не ўдвая павісачэў! Прыбуйтавацца, прыбутавацца зак. Стаміцца ў працы да знясілення. Мой так прыбуйтаваўся, гаворыць, рук падняць не магу. Прыбутаваўся ён над пнямі, а яны ні з места. Прыбянтэжыцца зак. Модна стаміцца пры пялегаванні, пестах. Малахоўна за год прыбянтэжылася із сваімі ўнукамі. Прывад м. Навод. Собсцвенна гавару, што без прыеаду тут не абыйшлося. Прываротнік м. жарт. Вартаўнік. Не гавары, кумачка, i ў цябе прываротнік завёўся, Коля цэлымі начамі npaceджвае з Галькаю. Памянш прываротнічак. Вун паглядзі, твой прываротнічак ідзе. Праваротніца ж. А што ж ты думает, яны настаятчыя прываротніцы. Прывёхрыцца зак. Стаміцца пляткарачы. Матрунка прывёхрылася, дык ужо не прыдумае, mmo ятчэ гарадзіць. Прыг м. Скачок. Каб яшчэ адзін прыг, i ты ляжаў ба пад сабакаю. Прыгажданне н. Патрэба. А мне яна з такім прыгажданнем не дужа i нада. Прыгіморнічацца, прыгіморствавацца зак. Прыйсці да пэўных вынікаў пры капрызе. Глядзі, прыгіморнічается, mmo Шурык забярэ папраннікі i з 'есць. Прыгіморстваваўся, цяпера глядзіць, каб цётка дала хоць якую трапку neракінуць. Прыгуннік м. Скакун. Твой ментый такей прыгуннік, цэлый дзень скача. Памянш. прыгуннічак, прыгунок, пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыгўннік
0 👁
 ◀  / 321  ▶